https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Казані абмяркоўваюцца пытанні беларуска-расійскага ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва


Пра гэта паведаміў прадстаўнік Дзяржкамваенпрама па інфармацыі і сувязях з грамадскасцю Уладзімір Лаўранюк.
29 верасня ў Казані пачалося 16-е пасяджэнне Беларуска-расійскай міжурадавай камісіі па ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве.

Дэлегацыю ад арганізацый абароннага сектара эканомікі Беларусі ўзначальвае старшыня беларускай часткі камісіі — першы намеснік старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Ігар Быкаў. 

Бакі плануюць абмеркаваць стан і перспектывы двухбаковага ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва, а таксама разгледзець ход рэалізацыі бягучых праектаў і вызначыць перспектыўныя праекты супрацоўніцтва ў ваенна-тэхнічнай сферы на 2015—2016 гады. 

На пасяджэнні камісіі плануецца разгледзець пытанні выканання дзеючага заканадаўства і далейшага ўдасканалення нарматыўнай прававой базы двухбаковага ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва. 

У прыватнасці, плануюцца да разгляду пытанні ўзаемадзеяння дзвюх краін у межах пагаднення аб вытворчай і навукова-тэхнічнай кааперацыі прадпрыемстваў абаронных галін прамысловасці ад 20 мая 1994 года, а таксама ў межах дагавора аб развіцці ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва ад 10 снежня 2009 года.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 29 верасня 2015
 
Дата публикации:29.09.2015
Тематика:Бизнес, Союзное государство
Просмотров:1155
 
Ключевые слова:
Оборонная промышленность Беларусь-Россия Вооружение
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме