https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Перакрыты буйны канал пастаўкі ў Беларусь кантрафактнага алкаголю


Пра гэта паведаміла старшы оперупаўнаважаны па асабліва важных справах ГУБЭЗ МУС Вераніка Пасмецьева.
Супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі МУС Беларусі і УБЭЗ УУС Гродзенскага аблвыканкама сумесна з расійскімі калегамі спынілі канал нелегальнай пастаўкі і збыту кантрафактнай алкагольнай прадукцыі.

На тэрыторыі Гродзенскай вобласці супрацоўнікамі падраздзяленняў БЭЗ сумесна з іншымі праваахоўнымі органамі неаднаразова затрымліваліся велікагрузныя фуры (імі кіравалі непрацоўныя мясцовыя жыхары і вадзіцелі розных прыватных фірм), у якіх вялікімі партыямі перавозілася расійская гарэлка пад маркамі "Белая бяроза", "Царскае паляванне", "Дзівосная бяроза", а таксама элітны алкаголь (віскі, каньяк, брэндзі і нш.), не маркіраваныя ва ўстаноўленым парадку акцызнымі маркамі Рэспублікі Беларусь.

Супрацоўнікі падраздзяленняў па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі органаў унутраных спраў Беларусі ўстанавілі асоб, якія мелі дачыненне да нелегальнага абароту падакцызнай алкагольнай прадукцыі, у прыватнасці грамадзяніна каўказскай нацыянальнасці, жыхара Масквы. Ён, як высветлілася, меў дачыненне да рэалізацыі буйных партый кантрафактнай гарэлкі, элітнага алкаголю і іх пастаўкі ў Беларусь з Расіі.

Устаноўлена, што аб`ёмы замоўленых яму партый былі не абмежаваныя, а месцам захоўвання гэтай прадукцыі з`яўлялася база ў Мыцішчах (Маскоўская вобласць).

Інфармацыя пра падазронага была перададзеная ў галоўнае ўпраўленне эканамічнай бяспекі і супрацьдзеяння карупцыі МУС Расіі. Гэтыя звесткі знайшлі сваё пацвярджэнне, у Мыцішчанскім раёне на тэрыторыі прамысловай базы аператыўныя супрацоўнікі выявілі чатыры склады, дзе захоўвалася больш як паўмільёна бутэлек падробленых спіртных напояў — гэта найбуйнейшая партыя за апошні год. Пры правядзенні вобыскаў у складскіх памяшканнях канфіскаваныя гарэлка "Белая бяроза", "Царскае паляванне", "Дзівосная бяроза", звыш 20 відаў дарагога алкаголю вядомых марак (віскі, каньяк, брэндзі і інш.), 50 рулонаў падробленых федэральных спецыяльных марак (ад трох да пяці тысяч марак у кожным).

Згодна з экспертызай, на бутэльках з кантрафактнымі спіртнымі напоямі наклеены падробленыя акцызныя маркі, вырабленыя саматужным спосабам, на звычайным каляровым прынтары. Эксперты Расалкагольрэгулявання ўпэўненыя, што "канфіскаваны кантрафакт небяспечны не толькі для здароўя, але і для жыцця таго, хто яго вып`е".  

Такім чынам, у выніку аператыўнага і кампетэнтнага міжнароднага ўзаемадзеяння беларускіх і расійскіх падраздзяленняў па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі спыненая дзейнасць групы асоб па захоўванні і збыце кантрафактнай алкагольнай прадукцыі без адпаведнай ліцэнзіі з выкарыстаннем падробленых федэральных спецыяльных марак і нелегальны канал яе пастаўкі ў Беларусь.

У дачыненні да падазроных асоб распачатая крымінальная справа за абарот нелегальнай алкагольнай прадукцыі, маркіраванай падробленымі федэральнымі спецыяльнымі маркамі або маркамі са скажонай інфармацыяй.

Пытанні ўмацавання міжнароднага супрацоўніцтва органаў унутраных спраў Беларусі і Расіі ва ўмовах эканамічнай інтэграцыі, што праводзіцца, і ўмацавання Еўразійскага эканамічнага саюза, у тым ліку па спыненні нелегальных каналаў пастаўкі алкаголю на тэрыторыі дзвюх краін, будуць разгледжаныя на аб`яднанай калегіі міністэрстваў унутраных спраў Беларусі і Расіі 22—23 чэрвеня.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 17 чэрвеня 2015
 
Дата публикации:17.06.2015
Тематика:Бизнес, Союзное государство
Просмотров:1183
 
Ключевые слова:
ЕАЭС Контрабанда Криминал Алкоголь Коррупция Российская водка Коньяк
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме