https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускія мясаперапрацоўчыя прадпрыемствы страцілі ад забароны экспарту ў Расію звыш $100 млн


Аб гэтым заявіў 2 лютага журналістам міністр сельскай гаспадаркі Леанід Заяц.
"Страты па ўсіх прадпрыемствах склалі больш за $100 млн", - сказаў кіраўнік ведамства. Ад дэвальвацыі расійскага рубля айчынныя прадпрыемствы панеслі страты ў памеры больш за $200 млн (па выніках работы са жніўня па снежань 2014 года).

Што датычыцца часовага абмежавання экспарту ў Расію дзевяці айчынных мясаперапрацоўчых прадпрыемстваў, у прадукцыі якіх нібыта быў выяўлены геном віруса афрыканскай чумы свіней, то Леанід Заяц адзначыў, што хацеў бы сам паглядзець на гэту прадукцыю. "Бо геном віруса АЧС вызначаецца ў лабараторыях Расійскай Федэрацыі. Гэта методыка не ўзаконена ні на пляцоўцы Адзінай эканамічнай прасторы, ні Міжнародным эпізаатычным бюро. Узоры вырабаў адбіраюцца без удзелу прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь", - падкрэсліў кіраўнік ведамства.

Беларусь зацікаўлена, каб імідж краіны ў плане паставак гатовай прадукцыі на расійскі рынак, а таксама рынкі трэціх краін не падаў, каб прадукцыя знаходзіла свайго спажыўца і па цэнавым фактары, і па якасных паказчыках, і асабліва па бяспецы.

Як паведамлялася, з пачатку кастрычніка 2014 года расійскі бок часова прыпыніў пастаўкі прадукцыі больш як 20 беларускіх мясаперапрацоўчых прадпрыемстваў. Дзевяць з іх былі закрыты для экспарту ў РФ з-за быццам бы выяўлення ў прадукцыі геному віруса афрыканскай чумы свіней. Яшчэ 17 прадпрыемстваў - з-за выяўлення ў іх прадукцыі шкодных рэчываў. Абмежаванні з гэтых прадпрыемстваў былі зняты да канца 2014 года. Аднак у прымяненні да некаторых з іх рашэнне аб зняцці часовых абмежаванняў зусім не азначала аднаўленне паставак ужо на наступны дзень - адной з абавязковых умоў, якія агучваліся Рассельгаснаглядам, было ўстараненне парушэнняў, выяўленых у ходзе аўдыту айчынных прадпрыемстваў, які праводзіўся з 9 па 16 снежня.

З 24 студзеня часткова змаглі аднавіць пастаўкі ў РФ і астатнія 9 прадпрыемстваў. Размова ідзе аб прадукцыі з ялавічыны, што прайшла тэрмічную апрацоўку (пры тэмпературы плюс 72 градусы і вышэй у тоўшчы прадукту на працягу 30 мінут). Цяпер вырашаецца пытанне, каб дазволіць таксама пастаўкі свежай і замарожанай ялавічыны ў Расію.

2 лютага 2015, Мінск
Таццяна Грыгаровіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:02.02.2015
Тематика:Товары из Беларуси, Союзное государство
Просмотров:1693
 
Ключевые слова:
АЧС Санитария Ветеринария Мясопереработка Девальвация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме