https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі адзначае змяншэнне патоку грамадзян Украіны, якія прыбываюць у краіну


Аб гэтым паведаміў начальнік дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксей Бягун у час інтэрнэт-відэабрыфінгу, праведзенага інфармацыйна-аналітычным парталам Саюзнай дзяржавы.
"У параўнанні з актыўнай фазай канфлікту (на паўднёвым усходзе Украіны. - заўвага рэд.) паток змяншаецца, - адзначыў Аляксей Бягун. - Але нельга сказаць, што ён спыніўся поўнасцю".

Прадстаўнік міністэрства растлумачыў: праводзіцца штотыднёвы маніторынг сітуацыі, звязанай з прыбываннем замежных грамадзян на тэрыторыю Беларусі, і ў кампетэнтныя органы краіны паступае каля 2 тыс. штотыднёвых зваротаў па розных аспектах, звязаных з урэгуляваннем рэжыму прыбывання грамадзян Украіны на тэрыторыю Беларусі.

Пры гэтым МУС канстатуе работу так званага сарафаннага радыё, калі ўкраінцы з аднаго рэгіёна запрашаюць у Беларусь сваіх суайчыннікаў, паколькі аднаўленне інфраструктуры ў пацярпелых ад баявых дзеянняў рэгіёнах ідзе не вельмі актыўна. "Украінцы па-ранейшаму прыбываюць на тэрыторыю нашай дзяржавы, да іх прыязджаюць сваякі. Яны спрабуюць праходзіць працэдуру працаўладкавання ў нашых суб`ектах гаспадарання, пераязджаюць у аграгарадкі, спрабуюць атрымаць дазвол на пастаяннае і часовае пражыванне", - сказаў начальнік дэпартамента.

У цэлым, паводле яго слоў, з пачатку баявых дзеянняў ва Украіне ў беларускія органы па міграцыйных пытаннях звярнуліся амаль 60 тыс. грамадзян гэтай краіны, якія прыбылі не толькі з зоны канфлікту, але і з іншых рэгіёнаў дзяржавы. Усе яны прыбылі для атрымання як статусу бежанцаў, так і іншых рэжымаў знаходжання, якія прадугледжаны для гэтай катэгорыі асоб, расказаў Аляксей Бягун.

9 сакавіка 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:09.03.2015
Тематика:Новости, Союзное государство
Просмотров:1515
 
Ключевые слова:
Миграция Украина Война Беларусь Россия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме