https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Шайгу: Вырашана пашырыць праграму вучэнняў "Шчыт Саюза — 2015", што звязана са становішчам ля нашых межаў і ў свеце


У Мінску 29 кастрычніка прайшло сумеснае пасяджэнне калегіі міністэрстваў абароны Беларусі і Расіі.
Былі падведзены вынікі 2014 года, вызначаны планы на 2015 год, разглядаліся пытанні супрацоўніцтва ў сферы радыёэлектроннай барацьбы, радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны, СПА, адзінай рэгіянальнай групоўкі войскаў. Пра гэта паведаміў журналістам пасля мерапрыемства кіраўнік беларускага абароннага ведамства Юрый Жадобін.

Паводле яго інфармацыі, усе сумесныя мерапрыемствы баявой падрыхтоўкі, вызначаныя на гэты год, а іх было больш за 50, выкананыя паспяхова і ў тэрмін. 

На пасяджэнні разглядаліся пытанні рэалізацыі Плана сумесных мерапрыемстваў міністэрстваў абароны дзвюх краін па забеспячэнні ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы на 2013—2015 гады і Пагаднення паміж краінамі аб узаемадзеянні ў галіне радыёэлектроннай барацьбы. 

Калегія ўхваліла план сумесных вучэнняў "Шчыт Саюза — 2015" , пашырыўшы пры гэтым вучэбныя пытанні, якія выносяцца на іх.

Як паведаміў Жадобін, гэта было зроблена па прапанове кіраўніка абароннага ведамства Расіі Сяргея Шайгу.

Вырашана, што падчас падрыхтоўкі да вучэнняў асноўныя намаганні будуць засяроджаныя на забеспячэнні эфектыўнай гатоўнасці органаў ваеннага кіравання і войскаў, своечасовым выкананні запланаваных сумесных мерапрыемстваў, а таксама арганізацыі ўсебаковага забеспячэння вучэнняў і падрыхтоўцы палігонаў.

Як паведаміў у сваю чаргу міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу, Расія завяршыла пастаўку ў Беларусь чатырох зенітна-ракетных комплексаў С-300. Ён выказаў надзею, што ў наступным годзе гэтыя С-300 будуць пастаўленыя на баявое дзяжурства. 

Шайгу таксама паведаміў, што ў 2015 годзе расійская ваенная авіяцыя з`явіцца на аэрадроме ў Бабруйску. Гаворка ідзе пра 12 баявых знішчальнікаў СУ-27, два вучэбна-баявыя СУ-27 і чатыры верталёты МІ-8. 

Шайгу адзначыў, што на пасяджэнні калегіі прынята рашэнне аб пашырэнні праграмы сумесных вучэнняў "Шчыт Саюза — 2015", што звязана "са становішчам каля нашых межаў і ў свеце ў цэлым". 

Члены калегіі заслухалі інфармацыю аб выкананні мерапрыемстваў, вызначаных пагадненнем паміж дзвюма дзяржавамі аб сумеснай ахове знешняй мяжы Саюзнай дзяржавы ў паветранай прасторы і стварэнні Адзінай рэгіянальнай сістэмы СПА, а таксама каардынацыі сумеснай дзейнасці ў галіне радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны, распрацоўкі палажэнняў аб Сумеснай кансультатыўнай групе па пытаннях кантролю над узбраеннямі і аб парадку арганізацыі і правядзення Беларуссю і Расіяй сумесных інспекцый па Венскім дакуменце і Дагаворы аб адкрытым небе. 

Па выніках калегіі былі падпісаныя Пагадненне паміж урадамі дзвюх краін аб супрацоўніцтве ў галіне фельд`егерска-паштовай сувязі, Пагадненне паміж міністэрствамі абароны аб узаемадзеянні ў галіне выяўлення і ацэнкі радыяцыйнага, хімічнага і біялагічнага становішча ў інтарэсах рэгіянальнай групоўкі войскаў, План супрацоўніцтва паміж міністэрствамі абароны на 2015 год.

БелаПАН, 29 кастрычніка 2014
 
Дата публикации:29.10.2014
Тематика:Новости, Союзное государство
Просмотров:1258
 
Ключевые слова:
Щит Союза-2015 Противовоздушная оборона Военные учения Беларусь-Россия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме