https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Керымаў мог прадаць свае акцыі "Уралкалія" пецярбургскаму банкіру


Саўладальнік расійскай кампаніі "Уралкалій" Сулейман Керымаў мог прадаць свае акцыі пецярбургскаму банкіру, паведаміў 7 верасня на сваёй старонцы ў "Фэйсбуку" кіраўнік маскоўскай калегіі адвакатаў "Аляксандр Дабравінскі і партнёры" Аляксандр Дабравінскі.
"Вельмі сур`ёзная крыніца мне паведаміла сёння вечарам, што спадар Сулейман Керымаў у пятніцу, 6 верасня, прадаў вялікі пакет акцый (калі не ўсе свае акцыі) у кампаніі "Уралкалій" нейкаму банкіру К. (Коган?) з Пецярбурга", — цытуе Дабравінскага рэсурс "РБК дэйлі".

"Здзелка прайшла да поўнага задавальнення абодвух бакоў. Цяжка паверыць, канечне, але ўжо занадта дакладны інфармацыйны рэсурс, які ніколі не падводзіў. Цікава, пацвердзяць ці абвергнуць бакі гэтую здзелку да адкрыцця біржы ў панядзелак? І як адрэагуе біржа і рынак на новага ўладальніка?" — дадаў адвакат.

Нагадаем, гендырэктар "Уралкалія" Уладзіслаў Баўмгертнер быў затрыманы ў Мінску 26 жніўня пасля сустрэчы з прэм`ер-міністрам Беларусі Міхаілам Мясніковічам і змешчаны ў следчы ізалятар КДБ. Баўмгертнер абвінавачваецца па ч. 3 арт. 424 Крымінальнага кодэкса (злоўжыванне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі). Яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі. Падставай для затрымання сталі матэрыялы аб учыненні Баўмгертнерам "яўных злоўжыванняў службовымі паўнамоцтвамі ў карыслівых мэтах, што пацягнула нанясенне істотнага ўрону дзяржаўным і грамадскім інтарэсам краіны, а таксама нанясенне ўрону ў асабліва буйным памеры ААТ "Беларуськалій" і ЗАТ "Беларуская калійная кампанія".

У злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі абвінавачваюцца таксама Керымаў, член наглядальнага савета ЗАТ "БКК" Алег Пятроў, першы намеснік гендырэктара Канстанцін Саладоўнікаў, намеснік гендырэктара па фінансах Ігар Яўстратаў, начальнік фрахтовага аддзела Дзмітрый Самойлаў і іншыя.

БелаПАН
Мінск, 8 верасня 2013
 
Дата публикации:08.09.2013
Тематика:Бизнес, Союзное государство
Просмотров:1474
 
Ключевые слова:
Уралкалий БКК Сулейман Керимов Криминал
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме