https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Апошні месяц выдаўся занадта бурны ў беларуска-расійскіх адносінах


Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка 9 верасня падчас сустрэчы ў Мінску з генеральным сакратаром Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) Мікалаем Бардзюжам.
"Апошнім часам у нас занадта шмат інфармацыйных і іншых прычын у беларуска-расійскіх адносінах. Я гатовы абмеркаваць з вамі пытанні, якія могуць узнікаць у сувязі з гэтым, таму што апошні месяц выдаўся ўжо занадта бурным у нашых адносінах, і маса непаразуменняў у гэтым плане, і я хацеў бы вас праінфармаваць і пачуць вашы ацэнкі", — цытуе Лукашэнку прэс-служба прэзідэнта.

Беларускі кіраўнік падкрэсліў, што хацеў бы пачуць меркаванне Бардзюжы, а таксама кіраўнікоў дзяржаў, з якімі той сустракаўся, іх рэакцыю на ўсе актуальныя праблемы.

На сустрэчы абмяркоўваліся пытанні падрыхтоўкі да сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ, што мае адбыцца 23 верасня ў Сочы, а таксама да беларуска-расійскіх сумесных стратэгічных вучэнняў "Захад-2013".

Бардзюжа дэталёва праінфармаваў Лукашэнку аб падрыхтоўцы да саміта АДКБ у Сочы. Паводле яго слоў, у цэлым парадак дня ўжо сфарміраваны. У прыватнасці, на разгляд прэзідэнтаў плануецца вынесці некалькі вельмі важных пытанняў, што тычацца развіцця сілавога складніку з улікам сітуацыі ў свеце.

Мяркуецца, што прэзідэнты краін — членаў арганізацыі разгледзяць пакет дакументаў па развіцці ваеннага складніку. Гэта рашэнні і адносна стварэння авіяцыйных сіл АДКБ, і арганізацыі кіравання калектыўнымі сіламі АДКБ, паведамляе прэс-служба. Апрача таго, кіраўнікам дзяржаў паведамяць пра сітуацыю на таджыкска-афганскай мяжы і ўнясуць прапановы аб павышэнні эфектыўнасці аховы межаў Таджыкістана і Афганістана. Група экспертаў з усіх дзяржаў АДКБ, у тым ліку Беларусі, знаёмілася з аховай дзяржаўнай мяжы з Афганістанам, сістэмай і ўзроўнем аснашчанасці памежных войскаў Таджыкістана.

"Мы вельмі дэталёва разгледзелі сітуацыю, якая складваецца на мяжы, у цэлым на афганскім памежжы, тэндэнцыі развіцця становішча, якія дастаткова негатыўныя. Паводле вынікаў зроблена выснова: неабходна аказаць дапамогу памежнікам Таджыкістана ў аснашчэнні, павышэнні эфектыўнасці аховы мяжы", — паведаміў беларускаму кіраўніку генеральны сакратар АДКБ.

Бардзюжа таксама зазначыў, што напярэдадні сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў у Сочы адбудзецца сумеснае пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў, Савета міністраў абароны, Камітэта сакратароў саветаў бяспекі АДКБ. Ужо ўхваленыя імі дакументы будуць пададзены прэзідэнтам.

Лукашэнка і Бардзюжа абмеркавалі падрыхтоўку да беларуска-расійскіх вучэнняў "Захад-2013", у якіх будзе задзейнічана беларуска-расійска групоўка, а таксама некаторыя фарміраванні Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання АДКБ. Прыбудзе, у прыватнасці, кантынгент не толькі расійскіх Узброеных сіл, але і ўзброеных сіл іншых краін — членаў АДКБ: Казахстана, Таджыкістана, Кыргызстана, Арменіі, якія будуць дзейнічаць згодна з адзіным планам, паведамляе прэс-служба.

Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 9 верасня 2013
 
Дата публикации:09.09.2013
Тематика:Бизнес, Союзное государство
Просмотров:1433
 
Ключевые слова:
ОДКБ Беларусь-Россия Запад-2013
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме