https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Парк высокіх тэхналогій выпусціў электронны даведнік «ІТ-абітурыент-2021»


Для абітурыентаў, якія хочуць паступіць у беларускія ўніверсітэты і звязаць будучыню з інфармацыйнымі тэхналогіямі, ПВТ падрыхтаваў электронны даведнік «ІТ-абітурыент-2021», паведамляе прэс-служба Парка высокіх тэхналогій.
У выданні прадстаўлена актуальная і падрабязная інфармацыя аб ІТ-факультэтах мінскіх і рэгіянальных універсітэтаў. У прыватнасці, апісанне ІТ-спецыяльнасцей, планы прыёму на 2021 год, прахадныя балы за мінулыя гады, кошт навучання, наяўнасць ваеннай кафедры, умовы прадастаўлення інтэрната, месца размеркавання выпускнікоў, звесткі аб сумесных лабараторыях і навуковых цэнтрах.

Паколькі ІТ-адукацыя ў Беларусі актыўна развіваецца, у новую версію даведніка ўключана на восем ІТ-факультэтаў больш, чым у мінулым годзе, а таксама пашырана колькасць ІТ-спецыяльнасцей. Акрамя таго, ён змяшчае апісанне 14 найбольш распаўсюджаных сёння ІТ-прафесій: ад праграміста і бізнес-аналітыка да гейм-дызайнера і спецыяліста па кібербяспецы.

«Мы ўсе ўжо жывём у лічбавую эру і карыстаемся сотнямі лічбавых прадуктаў. ІТ пранізала жыццё кожнага. Заўтра новыя тэхналогіі могуць пераўзысці нават самыя смелыя фантазіі. Штучны інтэлект, квантавая рэвалюцыя, свет робатаў, інавацый, смелых адкрыццяў, дзёрзкіх ідэй і дзіўных новых прадуктаў — усё гэта будзе вашым родным светам, калі вы вырашыце стаць айцішнікам», — звярнуўся да абітурыентаў дырэктар Парка высокіх тэхналогій Усевалад Янчэўскі.

Каб сарыентаваць у хутказменлівым свеце тэхналогій і сітуацыі на рынку працы, у даведніку «ІТ-абітурыент-2021» прадугледжаны раздзел з інфармацыяй з першых вуснаў ад прадстаўнікоў кампаній-рэзідэнтаў ПВТ і ўніверсітэтаў. Эксперты расказваюць, якія ІТ-спецыяльнасці з’яўляюцца найбольш запатрабаванымі сёння і будуць запатрабаванымі праз 4-5 гадоў, якія веды, навыкі і ўменні з’яўляюцца ключавымі для ІТ-спецыялістаў, як правільна выбраць сабе ІТ-спецыяльнасць.

Звязда, 21 чэрвеня 2021
 
Дата публикации:21.06.2021
Тематика:Образование, Парк высоких технологий
Просмотров:558
 
Ключевые слова:
Кибербезопасность Технологии Рынок труда
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме