https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Новы рэзідэнт "Вялікага каменя" будзе займацца міжнароднымі перавозкамі


Новы рэзідэнт Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень" будзе займацца міжнароднымі перавозкамі, паведамілі ў прэс-службе парка.
Сёння ў "Вялікім камені" зарэгістраваны новы рэзідэнт - ТАА "Еўразійская зорка" (КНР). Кампанія будзе ажыццяўляць міжнародныя грузавыя аўтамабільныя перавозкі з Кітая ў краіны СНД і Еўропы. Рэзідэнт таксама будзе прадастаўляць поўны спектр дадатковых паслуг - мытнае афармленне, страхаванне, складское захоўванне, а таксама прыём і апрацоўку грузаў.

У цырымоніі рэгістрацыі рэзідэнта прыняло ўдзел кіраўніцтва кампаній-заснавальнікаў, індустрыяльнага парка, а таксама прадстаўнікі Сусветнага альянсу міжнародных экспедытараў (КНР) і пекінскай навукова-тэхнічнай кампаніі "Учан" у фармаце анлайн.

23 жніўня 2023, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:23.08.2023
Тематика:Транспорт, Парк высоких технологий
Просмотров:221
 
Ключевые слова:
Индустриальный парк Великий Камень Китай Логистика Автомобильные перевозки
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме