https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дзяржаўны сакратар ЗША Майкл Пампеа натхнёны тым, што ўбачыў напярэдадні ў ПВТ Беларусі


Аб гэтым палітык напісаў у сваім твітар-акаўнце.
"Выдатны прыклад таго, як Беларусь можа выкарыстоўваць свой надзвычайны патэнцыял росту, прымяняючы перспектыўную эканамічную палітыку і разумнае рэгуляванне", - лічыць Майкл Пампеа.

Ён таксама адзначыў, што гэта прыклад таго, як эфектыўныя амерыканскія інвестыцыі могуць садзейнічаць працвітанню ва ўсім свеце.

Пампеа таксама адзначае, што быў рады сустрэцца ў Мінску з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, ЗША аптымістычныя наконт умацавання двухбаковых адносін.

"Мы па-ранейшаму прыхільныя да суверэннай, незалежнай і працвітаючай будучыні для народа Беларусі", - падкрэслівае Дзяржсакратар.

Парк высокіх тэхналогій Майкл Пампеа наведаў напярэдадні пасля прыкладна двухгадзінных перагавораў з Прэзідэнтам, дзе абмяркоўваўся шырокі спектр пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва, уключаючы перспектыўныя напрамкі гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння.

Высокага госця, якога суправаджаў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, сустракалі кіраўнікі ПВТ і найбольш буйных, паспяховых кампаній-рэзідэнтаў, якія працуюць у Беларусі і выконваюць заказы для ЗША.

За 2019 год экспарт паслуг у ПВТ павялічыўся на 52 працэнты да $2,1 млрд (у 2018 годзе рост быў на 38 працэнтаў да $1,4 млрд). На ЗША прыпадае 44 працэнты экспарту кампаній ПВТ.

У Парку высокіх тэхналогій 62 кампаніі (з 751 зарэгістраванай у ПВТ) працуюць з амерыканскім капіталам. Экспарт іх паслуг у ЗША ў 2019 годзе дасягнуў $900 млн. Больш за 280 рэзідэнтаў ПВТ выконваюць тыя або іншыя віды работ, паслуг для ЗША.

"Нам вельмі прыемна, што Дзяржаўны сакратар ЗША ў час наведвання ПВТ па-добраму здзівіўся нашым беларускім распрацоўкам, - сказаў журналістам дырэктар Адміністрацыі ПВТ Усевалад Янчэўскі. - Гэта добры знак для развіцця бізнесу".

Ён падкрэсліў, што ў ІТ-сферы супрацоўніцтва з ЗША мае вялікае значэнне.

"Без гэтага немагчыма, без гэтага не абыходзіцца ні адна краіна свету, - адзначыў Усевалад Янчэўскі. - У свеце ІТ і высокіх тэхналогій ЗША - гэта краіна нумар адзін, бясспрэчны лідар, таму што і Google, і Apple, і Amazon, і Facebook, і ўсе іншыя нарадзіліся там. І, вядома, для Парка высокіх тэхналогій ЗША - гэта найважнейшы рынак".

3 лютага 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:03.02.2020
Тематика:Бизнес, Парк высоких технологий
Просмотров:579
 
Ключевые слова:
Беларусь-США Марк Помпео Инвестиции Сотрудничество
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме