Гэта камп`ютарны клас, абсталяваны па апошнім слове тэхнікі, дзе школьнікі будуць займацца праграмаваннем, робататэхнікай, 3D-мадэляваннем і інжынернай творчасцю.
Як адзначыў дырэктар ПВТ Усевалад Янчэўскі, Парк высокіх тэхналогій рэалізуе сёння дзясяткі праектаў па падтрымцы таленавітай моладзі ў рэгіёнах Беларусі.
Толькі ў Брэсцкай вобласці гэта ўжо сёмы STEM-цэнтр, абсталяваны пры фінансавай падтрымцы беларускіх ІТ-кампаній.
Звязда, 15 лістапада 2019