https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Новыя вуліцы і скорасны трамвай - што прапануюць у дэталёвым плане тэрыторыі "Вялікага каменя"


Аб гэтым паведамляе сайт індустрыяльнага парка.
Горадабудаўнічы праект "Дэталёвы план тэрыторыі Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень". Цэнтральная частка. Першая чарга" будзе вынесены на грамадскае абмеркаванне з 3 да 27 лютага.

"У час рэалізацыі генплана з`явілася неабходнасць у распрацоўцы дэталёвага плана на новай тэрыторыі ў межах парка. Размова ідзе аб тактыцы развіцця і асваення тэрыторыі, апераджальным развіцці горадаўтваральнай базы - павелічэнні тэрыторыі для вытворчых і транспартна-лагістычных аб`ектаў у цэнтральнай частцы парка", - адзначаецца ў абгрунтаванні плана.

У праекце выдзелена пяць асноўных зон: прамысловая, транспарту і лагістыкі, транспартнай інфраструктуры, інжынерных аб`ектаў, зона зялёных насаджэнняў. Вытворчая зона займае асноўную частку тэрыторыі і ўключае зону прамысловасці, камунальных аб`ектаў. Зона транспарту і лагістыкі размешчана ў паўднёва-ўсходняй частцы тэрыторыі на мяжы з Нацыянальным аэрапортам Мінск.

Акрамя таго, дэталізавана закладзеная ў генплане сетка асноўных вуліц. Дэталізацыя заключаецца ў павелічэнні шчыльнасці вулічнай сеткі, пракладцы мясцовай сістэмы вуліц. Галоўная планіровачная вось - магістральная артэрыя Пекінскі праспект. Ён праходзіць уздоўж тэрыторыі вытворчай зоны і прызначаны ў асноўным для грузавога транспарту. Акрамя таго, зарэзервавана траса скораснага трамвая як яшчэ адна сувязь з Мінскам.

Распрацаваны праект займае плошчу 416,6 га на землях індустрыяльнага парка.

Дэталёвы план - горадабудаўнічы праект, які дэталізуе і ўдакладняе рашэнні генплана ў частцы тэрытарыяльна-прасторавага развіцця і функцыянальнага заніравання тэрыторый. Галоўная мэта - забяспечыць інвестыцыйную прывабнасць тэрыторыі, эканамічна мэтазгоднае развіццё інфраструктуры.

Прэзентацыя горадабудаўнічага праекта адбудзецца 6 лютага ў 16.00 у Смалявіцкім гарадскім доме культуры.

22 студзеня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:22.01.2020
Тематика:Бизнес, Парк высоких технологий
Просмотров:511
 
Ключевые слова:
Технологии Городское хозяйство Великий Камень Общественное обсуждение
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме