https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Колькасць рэзідэнтаў ПВТ перасягнула паўтысячны рубеж


Наглядальны савет Парка высокіх тэхналогій прыняў рашэнне аб рэгістрацыі 56 новых рэзідэнтаў. Такім чынам, ў парку налічваецца ўжо 505 кампаній, паведамілі ў прэс-службе ПВТ.
Новыя рэзідэнты працуюць у розных рэгіёнах Беларусі: Віцебску, Гомелі, Магілёве, Гродне, Полацку, Рагачове. Кампаніі маюць шырокі спектр кампетэнцый у розных сферах. У прыватнасці, ствараюць праграмныя рашэнні для аўтаматызацыі сфер жыллёвай гаспадаркі і энергетыкі, распрацоўваюць і выпускаюць устройствы для распазнавання, счытвання і наступнага кантролю сапраўднасці абароненых дакументаў, укараняюць ПЗ на прамысловых прадпрыемствах, займаюцца падрыхтоўкай кіберспартыўных каманд.

Таксама ў ліку новых рэзідэнтаў парка і кампаніі з удзелам замежных інвестыцый з Сінгапура, Францыі, Нідэрландаў. Адна з іх, напрыклад, займаецца распрацоўкай лічбавых прадуктаў для групы кампаній Turkcell - турэцкага гіганта сотавай сувязі.

"Акрамя таго, новыя рэзідэнты працуюць у сферах машыннага навучання, камп`ютарнага зроку, дапоўненай рэальнасці, штучнага інтэлекту, фінансавых тэхналогій, прамысловасці, адукацыі, тэлемедыцыны, біятэхналогій, майнінгу, электроннай камерцыі, відэагульняў, кіберспорту", - адзначылі ў прэс-службе парка.

Паводле інфармацыі ПВТ, чатыром кампаніям было адмоўлена ў рэгістрацыі ў якасці рэзідэнта, пяць кампаній пазбаўлены гэтага статусу.

4 красавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:04.04.2019
Тематика:Бизнес, Парк высоких технологий
Просмотров:620
 
Ключевые слова:
Технологии Программирование Инвестиции Майнинг Цифровизация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме