На сустрэчы з прадстаўнікамі IT-супольнасці 12 красавіка ў Мінску Аляксандр Лукашэнка даручыў ураду вярнуцца да пытання аб стварэнні Міністэрства лічбавай эканомікі і ў другім квартале гэтага года вырашыць, ці патрэбная ў краіне такая структура.
З ініцыятывай стварыць Міністэрства лічбавай эканомікі выступіў заснавальнік інвестыцыйнай кампаніі VP Capital Віктар Пракапеня.
На яго думку, такое міністэрства магло б стаць своеасаблівым цэнтральным штабам і як дзяржаўны орган замкнуць на сабе ўсе працэсы інфарматызацыі ў краіне. Зараз, паводле слоў Пракапені, гэтыя функцыі выконвае адміністрацыя Парку высокіх тэхналогій, аднак гэта не зусім правільна, бо ў ПВТ працуюць прыватныя структуры.
На яго думку, такое міністэрства магло б стаць своеасаблівым цэнтральным штабам і як дзяржаўны орган замкнуць на сабе ўсе працэсы інфарматызацыі ў краіне. Зараз, паводле слоў Пракапені, гэтыя функцыі выконвае адміністрацыя Парку высокіх тэхналогій, аднак гэта не зусім правільна, бо ў ПВТ працуюць прыватныя структуры.
Лукашэнка ў цэлым станоўча азваўся адносна гэтай ініцыятывы і звярнуў увагу, што прапанова не новая і ўжо абмяркоўвалася. "Што да Міністэрства лічбавай эканомікі, трэба разам падумаць, паглядзець на структуру ўрада, — сказаў ён. — Калі атрымаецца, не ломячы структуру ўрада, умантаваць Міністэрства лічбавай эканомікі як пласт для развіцця дзяржавы, мы гэта зробім".
Пракапеня таксама звярнуўся з просьбай: у выпадку станоўчага рашэння аб новай структуры надаць асаблівую ўвагу выбару яе кіраўніка. Ад асабістых і прафесійных якасцяў гэтага чалавека будзе залежаць, на яго думку, вельмі многае.
Перспектывы стварэння Міністэрства лічбавай эканомікі Лукашэнка абмяркоўваў яшчэ год таму. Так, 20 сакавіка 2018 года ён заявіў, што не выключае стварэння ў Беларусі гэтага міністэрства, яму паступаюць такія прапановы. "Хутчэй за ўсё, я такое рашэнне падтрымаю", — адзначыў ён.
27 сакавіка мінулага года Лукашэнка абмеркаваў гэтае пытанне з Аляксандрам Турчыным, які тады з`яўляўся старшынёй Савета па развіцці прадпрымальніцтва, кіраўніком апарату Савета міністраў. "Хачу з вамі параіцца з нагоды лічбавай эканомікі і так званага лічбавага міністэрства. Гэта прадпрымальнікі ўнеслі прапанову. Вы як на гэта глядзіце, варта нам ствараць новае міністэрства лічбавай эканомікі? — спытаў Лукашэнка. — Хоць яны і прапанавалі фінансаваць яго цалкам. Нават больш, чым патрэбна. Ці нам нейкую рэформу правесці, і міністэрствы, якія ў перспектыве наогул будуць працаваць на "лічбу", неяк аб`яднаць, стварыць магутнае міністэрства — міністэрства будучага, перспектыўнае міністэрства?"
Тады паводле вынікаў абмеркавання Лукашэнка падтрымаў ідэю стварэння новага міністэрства і даручыў ураду ўнесці адпаведную канкрэтную прапанову па гэтым пытанні — на базе чаго ствараць, якімі функцыямі будзе надзелены гэты орган.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 12 красавіка 2019
Мінск, 12 красавіка 2019