https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Робат правёў адкрыты ўрок для школьнікаў у ІТ-лагеры Брэсцкай вобласці


Занятак прайшоў у дзіцячым рэабілітацыйна-аздараўленчым цэнтры "Колас".
У ІТ-лагеры МТС, арганізаваным у Брэсцкай вобласці, для школьнікаў 31 ліпеня правёў адкрыты ўрок робат. 

Школьнікам з ІТ-лагера прадставілася магчымасць паразмаўляць з робатам, які спецыяльна запраграмаваны на кантактаванне з людзьмі, умее счытваць і праяўляць эмоцыі.

Кібер-педагог расказаў дзецям аб запатрабаваных у будучым прафесіях, асноўных прынцыпах робататэхнікі.

Растлумачыў, з якіх элементаў складаецца ўстройства са штучным інтэлектам і як самастойна сабраць робата дома.

ІТ-лагер аб`яднаў каля 100 дзяцей з усіх раёнаў Брэсцай вобласці. Яго ўдзельнікамі сталі сіроты і дзеці з пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС рэгіёнаў. Навучанне праходзяць школьнікі, якія прыехалі на адпачынак у дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр "Колас" і аздараўленчыя лагеры "Арляня" і "Салют".

Дзецям прадстаўлена магчымасць вывучаць асновы праграмавання і 3D-мадэлявання, яны вучацца ствараць сайты, распрацоўваць праграмы для чат-ботаў.

"ІТ-лагер мы арганізуем трэці год. Гэта сумесны праект з Міністэрствам адукацыі. Галоўная мэта нашага супрацоўніцтва - навучыць дзяцей карыстацца сучаснымі тэхналогіямі правільна і бяспечна, навучыць паводзінам у сетцы, - расказала кіраўнік групы па сувязях з грамадскасцю кампаніі МТС Вікторыя Здзярская. - У час работы лагера школьнікі атрымаюць розныя веды ў сферы ІТ, навучацца працаваць у камандзе, мысліць аналітычна, а камусьці заняткі, магчыма, дазволяць вызначыцца з будучай прафесіяй".

Спецыяліст дадала, што ўпершыню ІТ-лагер мабільны аператар арганізаваў у 2017 годзе. Пілотны праект рэалізавалі ў Мінскай вобласці. З гэтага года яго вырашана было распаўсюдзіць на іншыя рэгіёны Беларусі. У Брэсцкай вобласці ўдзяляюць павышаную ўвагу навучанню дзяцей высокім тэхналогіям.

"Таксама супрацоўнічаем з Паркам высокіх тэхналогій, адкрываем STEM-цэнтры. Яны ўжо дзейнічаюць у Брэсце, Пінску, Баранавічах, Маларыцкім, Бярозаўскім раёнах. Мы абедзвюма рукамі за тое, каб дзеці ішлі ў нагу з часам і ўдзельнічалі ў такіх праектах", - адзначыла намеснік начальніка аддзела сацыяльнай і выхаваўчай работы галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама Ала Сянькевіч.

У паўднёва-заходнім рэгіёне ў чэрвені-ліпені аздаравіліся больш як 55 тыс. дзяцей. Яны адпачывалі ў дзённых прышкольных і ў стацыянарных лагерах. Да канца лета ў Брэсцкай вобласці прадаставяць магчымасць умацаваць здароўе яшчэ амаль 8 тыс. дзяцей.

31 ліпеня 2019, Кобрынскі раён
БЕЛТА
 
Дата публикации:31.07.2019
Тематика:Образование, Парк высоких технологий
Просмотров:672
 
Ключевые слова:
Кобрын Брэст Летний отдых Технологии Робототехника Соцзащита в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме