https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сіліконавая даліна Саксоніі зацікаўлена ў вытворчасці камп`ютарнага абсталявання з беларускім ПЗ


Аб гэтым ішла размова 1 жніўня на сустрэчы старшыні Савета Рэспублікі Міхаіла Мясніковіча з дэлегацыяй федэральнай зямлі Германіі Саксонія на чале з дзяржаўным міністрам юстыцыі Саксоніі, дэпутатам ландтага Себасціянам Гемковым.
Сіліконавая даліна ў Саксоніі зацікаўлена ў вытворчасці камп`ютарнага абсталявання з беларускім праграмным забеспячэннем (ПЗ).

Міхаіл Мясніковіч прапанаваў абмеркаваць развіццё кантактаў паміж ПВТ і інфармацыйна-камунікацыйным паркам "Сілікон" у Саксоніі.

"Мы шмат увагі ўдзяляем лічбавай эканоміцы. Гэта прынцыпова новыя магчымасці, мы можам тут мець вельмі добрыя вынікі як для бізнес-колаў, так і для органаў дзяржаўнага кіравання", - падкрэсліў спікер.

Ён запрасіў германскія кампаніі шырэй удзельнічаць у рабоце Кітайска-беларускага парка "Вялікі камень".

Себасціян Гемкоў у сваю чаргу адзначыў, што Беларусь вядома ў свеце як ІТ-краіна.

"Цудоўнай ідэяй было б сумясціць намаганні па вытворчасці камп`ютарнага абсталявання ў Сіліконавай даліне Саксоніі з праграмным забеспячэннем, якое рыхтуецца ў Беларусі, каб такім чынам прапаноўваць гатовыя рашэнні для розных галін", - лічыць ён.

У час сустрэчы абмяркоўваліся таксама перспектывы супрацоўніцтва ў сферы падрыхтоўкі кадраў, развіццё міжпарламенцкіх, гуманітарных кантактаў.

У кастрычніку 2017 года ў горадзе Мітвайда адбыўся першы беларуска-германскі эканамічны форум, другі павінен прайсці ў лістападзе, таксама ў Германіі. Трэці Міхаіл Мясніковіч прапанаваў правесці ў Мінску ў 2019 годзе. Себасціян Гемкоў падтрымаў гэту ідэю. Ён таксама запрасіў беларускую парламенцкую дэлегацыю наведаць Саксонію.

Германія - адзін з вядучых знешнегандлёвых партнёраў Беларусі. У 2017 годзе двухбаковы тавараабарот склаў $2,8 млрд (125 працэнтаў да 2016 года), у студзені-маі 2018-га ён дасягнуў $1,3 млрд (130,2 працэнта да аналагічнага перыяду 2017-га). Яна таксама традыцыйна ўваходзіць у пяцёрку краін - інвестараў у беларускую эканоміку.

Сярод найбольш значных інвестыцыйных праектаў, рэалізаваных апошнім часам сумесна з германскімі фірмамі - будаўніцтва кампаніяй "Юніферм" дражджавога завода ў Слуцку. Прадпрыемства ўведзена ў эксплуатацыю ў чэрвені 2017 года, агульны аб`ём інвестыцый - каля $35 млн.

Нямецкія інвестары праяўляюць павышаную цікавасць да індустрыяльнага парка "Вялікі камень". У кастрычніку мінулага года новым рэзідэнтам парка стала кампанія "Ланц Мануфактур", якая мае намер рэалізаваць інвестыцыйны праект па вытворчасці святлодыёдных элементаў. Лагістычны аператар буйнейшага рачнога порта Еўропы - кампанія "Дуйспорт" - увайшла ў склад заснавальнікаў СЗАТ "Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка".

У Беларусі зарэгістравана больш за 300 арганізацый з удзелам германскага капіталу. Акрамя таго, у краіне 90 прадстаўніцтваў нямецкіх кампаній, у тым ліку "БАСФ", "Сіменс", "Бош", "Баер", "Камерцбанк".

Сваю дзейнасць у ФРГ ажыццяўляюць шэсць суб`ектаў тавараправоднай сеткі такіх беларускіх прадпрыемстваў, як БМЗ, МТЗ, ААТ "Белмагістраль-аўтатранс".

На нямецкім рынку прадстаўлены таксама ААТ "АСБ "Беларусбанк" і кампанія "БелАЗ-Еўропа" (сумеснае прадпрыемства БелАЗа з германскім ITB Ruff Consulting і эстонскім RTE OU).

1 жніўня 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:01.08.2018
Тематика:Товары из Беларуси, Парк высоких технологий
Просмотров:804
 
Ключевые слова:
Технологии Инвестиции Программное обеспечение "Великий Камень" Германия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме