https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Буйнейшы ў свеце вытворца мікрасхем пачынае маштабнае супрацоўніцтва з ПВТ


Паўднёвакарэйская кампанія - рэзідэнт Парка высокіх тэхналогій SK hynix адкрыла навукова-даследчы цэнтр распрацоўкі праграмнага забеспячэння пад сваім брэндам.
Беларускі цэнтр распрацоўкі SK hynix - адзінае прадстаўніцтва сусветнай карпарацыі ва Усходняй Еўропе. Гэта пакуль першыя і значныя інвестыцыі карэйскага бізнесу ў беларускі ІТ-рынак.

У цырымоніі адкрыцця цэнтра прынялі ўдзел дырэктар Парка высокіх тэхналогій Усевалад Янчэўскі, першы віцэ-прэзідэнт кампаніі SK hynix Джэйсан Лі, дырэктар кампаніі SK hynix memory solutions Eastern Europe Ховард Крыстафер Алан, пасол Рэспублікі Карэя ў Беларусі Кім Енг Хо і намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусі Сяргей Шчарбакоў.

Як адзначыў Усевалад Янчэўскі, прыход такіх сусветных гігантаў у Беларусь - прамы вынік дзеяння дэкрэта Прэзідэнта "Аб развіцці лічбавай эканомікі".

Ховард Крыстафер Алан падзякаваў карэйскім партнёрам за падтрымку і істотныя інвестыцыі ў новы офіс. Ён таксама дадаў: "Мы пачалі працаваць у Беларусі каля пяці гадоў таму. Калі б не падтрымка Парка высокіх тэхналогій, то ў нас з калегамі не атрымалася б працаваць".

Кім Енг Хо падкрэсліў, што кампанія SK hynix - адна з буйнейшых і шаноўных у Рэспубліцы Карэя. "Некалькі гадоў таму ў Беларусі працавалі каля 60 супрацоўнікаў SK hynix, цяпер - амаль 180.

Прычым з Карэі прыехаў толькі адзін супрацоўнік, астатнія - мясцовыя. Гэта вельмі рэдкі выпадак. Думаю, што іх будзе станавіцца ўсё больш і яны ўнясуць вялікі ўклад у развіццё грамадства", - сказаў пасол.
***   ***   ***
SK hynix уваходзіць у склад аднаго з буйнейшых у свеце шматпрофільных холдынгаў SK Group і забяспечвае каля палавіны капіталізацыі паўднёвакарэйскага кангламерату. У мінулым годзе кампанія павялічыла выручку на 80 працэнтаў, яе даход склаў каля $30 млрд. У бягучым годзе фінансавыя паказчыкі ўжо выраслі на 20 працэнтаў. Сёння SK hynix з`яўляецца самай хуткарослай у свеце кампаніяй па вытворчасці мікрасхем і аператыўнай памяці. Яе распрацоўкі выкарыстоўваюцца ў прадуктах Apple, Microsoft, LG, HP, Dell, Asus.

19 верасня 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:19.09.2018
Тематика:Индустриальный парк в Беларуси, Парк высоких технологий
Просмотров:794
 
Ключевые слова:
Цифровые технологии SK hynix "Великий камень" Корея Декрет №8
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме