https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Развіццё IT-тэхналогій і мадэрнізацыю буйных прадпрыемстваў Лукашэнка назваў "драйверамі беларускай эканомікі"


Развіццё IT-тэхналогій і мадэрнізацыя буйных прадпрыемстваў — драйверы беларускай эканомікі, заявіў Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв`ю тэлеканалу "Россия 24", поўная версія якога была показана 4 снежня.

Лукашэнка адзначыў, што IT-сектар у 2018 годзе прынясе "толькі па экспарце прыблізна паўтара мільярда долараў". "Гэта прыстойная сума для нас, але драйвер гэты адкрыўся не ўчора, калі модна стала казаць пра лічбавізацыю. Гэты драйвер бярэ свой пачатак 10-15 гадоў таму назад у глыбіню нашай гісторыі, — сказаў ён. — Гэтая сфера паступова развівалася. Мы яшчэ тады выявілі, што гэта — будучыня. І мы стварылі гэты IT-парк".

Паводле слоў Лукашэнкі, Беларусь з савецкіх часоў захавала школу. "У аснове ляжаў чалавечы капітал, які сягае каранямі ў нашы агульныя часы. У нас і адукацыя была добрая: радыётэхнікі, матэматыкі, лазеры, — сказаў ён. — Гэта ж наша, беларускае, мы на гэтым спецыялізаваліся. Мы гэта захавалі, і адтуль мы вырастаем".

Беларускі кіраўнік дадаў: "У кожнай дзяржавы ёсць устаялая базавая школа. Для нас драйвер — гэта не ўзяць зламаць нібыта неэфектыўнае і нешта ствараць з нуля, а, выкарыстоўваючы старую школу, дзе засталіся яшчэ тыя спецыялісты, якія дзесяцігоддзямі сябе стваралі, уліць інвестыцыі і зрабіць рэзкі рух наперад. І палову сабе, палову на экспарт. Вось наш драйвер — экспарт. Гэта вельмі важна. Няма валюты — няма развіцця".

Важным для развіцця эканомікі кіраўнік дзяржавы таксама называў мадэрнізацыю прадпрыемстваў старой школы, у тым ліку такіх як МАЗ, БелАЗ, МТЗ. "Мы гэта, захаваўшы, рэанімавалі і ўкладвалі сродкі ў гэтыя школы. Мы атрымалі каласальны эфект", — падкрэсліў Лукашэнка.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 4 снежня 2018
 
Дата публикации:04.12.2018
Тематика:Индустриальный парк в Беларуси, Парк высоких технологий
Просмотров:742
 
Ключевые слова:
Технологии Экспорт
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме