https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У рэйтынг лепшых аўтсорсераў свету ўвайшлі шэсць ІТ-кампаній, якія працуюць у Беларусі


У свежы Global Outsourcing 100 увайшлі шэсць ІТ-кампаній, у якіх ёсць беларускія падраздзяленні.
Міжнародная асацыяцыя прафесіяналаў аўтсорсінгу (IAOP) апублікавала чарговы спіс з топ-100 лепшых пастаўшчыкоў аўтсорсінгавых паслуг.

На сайце IAOP адзначаецца, што кампаніі, уключаныя ў Global Outsourcing 100, прадэманстравалі сваю глабальную перавагу.

У топ-100 трапілі ІТ-кампаніі з падраздзяленнямі ў Беларусі: EPAM Systems (рэзідэнт Беларускага парка высокіх тэхналогій), Itransition (рэзідэнт Беларускага парка высокіх тэхналогій і член навукова-тэхналагічнай асацыяцыі "Інфапарк"), Bell Integrator, IBA Group, Ciklum і Intetics.

Пры гэтым заснавальнікі чатырох з гэтых кампаній - гэта або выхадцы з Беларусі, або грамадзяне Беларусі: EPAM Systems (Аркадзь Добкін і Леанід Лознер), Itransition (Сяргей Гвардзейцаў), IBA Group (Сяргей Ляўцееў) і Intetics Inc (Барыс Канцавой).

Акрамя таго, у рэйтынг уключаны дзве кампаніі з беларускімі прадстаўніцтвамі, якія працуюць не ў сферы ІТ: Colliers International (кансалтынгавая кампанія, якая прадастаўляе паслугі ў галіне камерцыйнай нерухомай маёмасці) і Teleperformance (займаецца аўтсорсінгам бізнес-працэсаў). Global Outsourcing 100 - гэта штогадовы спіс лепшых у свеце пастаўшчыкоў аўтсорсінгавых паслуг.

Галоўнымі крытэрыямі для ўключэння ў рэйтынг з`яўляецца даходнасць і рост каманды, лепшыя праекты, рэкамендацыі заказчыкаў, узровень карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці і інавацыі.

21 лютага 2017, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:21.02.2017
Тематика:Бизнес, Парк высоких технологий
Просмотров:893
 
Ключевые слова:
Программирование Аутсорсинг Рейтинг Технологии
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме