Боўлінг, футбол, прыбіранне смецця і творчасць — гэтыя чатыры дысцыпліны ўвайшлі ў праграму беларускага адбору на Сусветную Алімпіяду робатаў, які адбыўся днямі ў бізнес-інкубатары Парка высокіх тэхналогій. Каля дзвюх соцень школьнікаў і студэнтаў змагаліся за перамогу, якая дае права паехаць на галоўны форум юных інжынераў у індыйскі Нью-Дэлі.
Раніцай нядзелі ў бізнес-інкубатары ПВТ распачаў сваю працу незвычайны цэх — перад пачаткам спаборніцтваў ўдзельнікі вырашалі апошнія пытанні і даводзілі працу сваіх “выхаванцаў” да ладу. Нехта шукаў патрэбныя дэталі, іншыя пры дапамозе ноўтбукаў дапрацоўвалі алгарытмы, паводле якіх працуюць робаты. Асобнай групай трымаліся старэйшыя “алімпіёнікі”. Для іх была выбрана самая складаная дысцыпліна — боўлінг. Не кожны чалавек здолее збіць на дарожцы ўсе кеглі, а тут з задачай павінна справіцца машына. Для ўскладнення задання паміж робатам і цэллю ўстанаўлівалі яшчэ і зялёную кеглю, збіваць якую забаронена.
— Мы прадстаўляем факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ, — распавёў капітан каманды “Вядро” Ілья Грозаў. — Робататэхнікай цікавімся дастаткова даўно, але толькі цяпер вырашылі прыняць удзел у спаборніцтвах.
Да Алімпіяды рыхтаваліся адзінаццаць месяцаў: спачатку распрацоўвалі тэарэтычную частку, потым збіралі самога робата.
Ужо прыгледзеліся да распрацовак сапернікаў: некаторыя карысталіся наборам Mindstorms ад кампаніі Lego, іншыя — больш прасунутым myRIO. Але галоўная асаблівасць нашага робата ў тым, што мы не толькі спраектавалі яго з гатовых дэталяў, але і самі напісалі праграмнае забеспячэнне, якое ім кіруе.
Усе “мазгі” цалкам створаны нашай камандай. Гэта было зроблена не для “ваў-эфекту”, маўляў, “паглядзіце, як мы можам”. Проста прынцып працы нашай машыны заснаваны на аналізе атрыманай з камеры “карцінкі”, а “софт”, які ідзе разам з myRIO, банальна не мае такіх магчымасцяў, таму прыйшлося вырашаць праблему такім шляхам. Я планую звязаць сваю будучыню з гэтым кірункам, асабліва мяне цікавіць пратэзаванне. На неблагім узроўні ведаю дзве замежныя мовы, але працаваць хачу ў Беларусі.

Вялікую ўвагу публікі выклікалі спаборніцтвы па футболе робатаў. Перад удзельнікамі стаяла няпростая задача — зрабіць адразу двух робатаў: варатара, які не мае права выходзіць за “штрафную пляцоўку”, і нападаючага, задача якога — шукаць мяч і наносіць удары па варотах саперніка. Калі па хуткасці і тэхнічнасці пластыкавыя “футбалісты” і саступалі сапраўдным, то недахопу ва ўпартасці і напружанні не было зусім: машыны збівалі адна адну з калёс, а дэталі адляталі ва ўсе бакі.
Здараліся і драматычныя сустрэчы, так, напрыклад, каманда вучня 10-га класа Ліцэя БДУ Максіма Клімовічадвойчы падчас сустрэч здолела адыграцца, саступаючы спачатку 2:0, а потым 3:2.
Здараліся і драматычныя сустрэчы, так, напрыклад, каманда вучня 10-га класа Ліцэя БДУ Максіма Клімовічадвойчы падчас сустрэч здолела адыграцца, саступаючы спачатку 2:0, а потым 3:2.
— У дзяцінстве я, як, пэўна, любы школьнік, любіў сядзець за камп’ютарам, — узгадвае хлопец. — Паступова пачаў цікавіцца не толькі гульнямі, але і праграмаваннем. Прыкладна ў шостым класе сам вывучыў мову Pascal. А потым у маёй гімназіі з’явіўся гурток робататэхнікі, я не мог упусціць такую магчымасць. З таго часу я і ўдзельнічаю ў такога роду спаборніцтвах. Адчуваю задавальненне ад таго, што раблю.
У працы інжынера ёсць адмысловы шарм, але словамі гэта не патлумачыць. Акрамя таго, футбол робатаў дае мне шмат эмоцый, а дзеля чаго мы жывём, калі не для іх? Дарэчы, звычайны футбол мне зусім не падабаецца, гэта нецікава. Вось стварыць уласнага “футбаліста”, які б быў хуткім, лёгкім і адначасова моцным, а таксама ўмеў добра біць па варотах — іншая справа.

Не дзіўна, што сярод удзельнікаў пераважалі хлопцы — яны традыцыйна больш цікавяцца дакладнымі навукамі і ўсім, што звязана з тэхнікай. Але выключэнняў хапае. Напрыклад, чацверакласніца 179-й мінскай школы Юлія Паўлючэнка ўжо цяпер з задавальненнем збірае і праграмуе робатаў.
— Сёння я прадстаўляю “Школу робататэхнікі”, дзе займаюся ўжо даволі даўно, — распавяла дзяўчына. — Мне вельмі падабаецца такі занятак, бо ён уключае ў сябе самае цікавае з розных навук: трохі з матэматыкі, шмат з праграміравання, а галоўнае — усё робіш сваімі рукамі. Праўда, у мяне пакуль няма ўласнага набору Lego, каб займацца гэтым і дома, таму хачу перамагчы на спаборніцтвах і выйграць яго (смяецца). Я ўдзельнічаю ў асноўным конкурсе, наша задача — сабраць на спецыяльнай пляцоўцы “смецце” (у выглядзе кубікаў чырвонага колеру), перавезці яго ў зону збору і вярнуцца на фініш.
— У гурток робататэхнікі мяне адправіла мама, я сам не цікавіўся гэтым, — дзеліцца сямікласнік 1-й сталічнай гімназіі Іван Дабрадзей. — Але калі пачаў займацца, зразумеў, што гэта маё. Я люблю канструяваць нешта новае, мне падабаецца, што робат мяне слухаецца і выконвае ўсё, што я загадаю. Гэта можа дапамагчы мяне ў будучыні. А раптам я стану вялікім вынаходнікам? Наш робат умее збіраць смецце, прычым сартуе яго па колеры і памеры. Вядома, хочам перамагчы, але я бачыў машыны нашых канкурэнтаў — яны таксама ўдалыя.
Нямала юных вынаходнікаў прыехала на спаборніцтвы з рэгіёнаў. Так, напрыклад, шасцікласнік Арцемій Месяц займаецца ў гуртку робататэхнікі гімназіі-інтэрната Мядзела.
— Год таму я заўважыў, як у кабінеце інфарматыкі адзін з хлопцаў збіраў нейкі цікавы апарат, — кажа юны тэхнік. — Як потым аказалася, гэта быў робат. Мяне “зачапіла”, захацелася дапамагчы яму, а потым і самому зрабіць нешта падобнае. Потым даведаўся, што ў нас ёсць тэматычны гурток. Спаборнічаць будзем у асноўнай дысцыпліне, таму ствараем робата, які будзе прыбіраць смецце. Хочам давесці свой экзэмпляр да ідэальнага стану, каб ён рабіў усё не толькі хутка, але і вельмі ахайна, бо ўсё гэта ацэньваюць суддзі. Сам корпус мы стварылі прыкладна за тыдзень, трохі больш часу у майго сябра сышло на напісанне алгарытму.
Арганізатарамі нацыянальнага адбору на Сусветную Алімпіяду робатаў выступілі “Школа робататэхнікі”, Міністэрства адукацыі, Парк высокіх тэхналогій, Рэспубліканскі цэнтр інавацыйнай і тэхнічнай творчасці, ЗАТ “МТБанк”. Беларускія юныя інжынеры возьмуць удзел у сусветным фінале ўжо ў трэці раз. Летась наша краіна заняла чацвёртае месца ў агульным заліку, але ёсць падставы спадзявацца, што вынік будзе палепшаны ўжо сёлета.
— Калі ў першым адборы, які мы праводзілі два гады таму, удзельнічала 25 чалавек, то сёлета — больш як 200, — не хавае задавальнення дырэктар “Школы робататэхнікі” Ігар Бялевіч. — І гэты пры тым, што ўсе яны прайшлі рэгіянальныя этапы адбору. Безумоўна, вельмі добры паказчык, але гэта не толькі наша заслуга — вельмі шмат для папулярызацыі робататэхнікі ў краіне робіць Міністэрства адукацыі, а таксама шэраг іншых кампаній, якія гадуюць юных вынаходнікаў.
Наша галоўная мэта — папулярызацыя прафесіі інжынера ў нашай краіне, а таксама развіццё IT—сектара. Сёння ні для каго не сакрэт, якімі сямімільнымі крокамі рухаецца ў гэтым кірунку Беларусь, але гэта не адмяняе таго, што новыя кадры трэба рыхтаваць і цяпер.

Яраслаў Лыскавец
lyskavets@zviazda.by
Звязда, 23 кастрычніка 2016
Звязда, 23 кастрычніка 2016