https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Рэзідэнты ПВТ увайшлі ў рэйтынг лепшых сусветных распрацоўшчыкаў мабільных дадаткаў і гульняў


Рэзідэнты Парку высокіх тэхналогій увайшлі ў рэйтынг лепшых сусветных распрацоўшчыкаў мабільных прыкладанняў і гульняў, паведамляе сайт ПВТ.
«Кампаніі-рэзідэнты Парку высокіх тэхналогій, якія займаюцца распрацоўкай мабільных дадаткаў і гульняў, паказалі выдатныя вынікі ў 2021 годзе. Пра гэта сведчаць звесткі штогадовай справаздачы аб стане мабільнага рынку State of Mobile 2021, падрыхтаванай амерыканскім аналітычным агенцтвам App Annie», — распавялі ў ПВТ.

Так, прыкладанне для жаночага здароўя кампаніі Flo Health, якая ў 2021 годзе прыцягнула $50 млн інвестыцый і павялічыла свой кошт да $800 млн, заняло 5-е месца па колькасці глабальных загрузак і 6 месца па выдатках карыстальнікаў.

Маладая кампанія FreePlay займаецца распрацоўкай гульняў для мабільных прылад. Яна нядаўна пераадолела адзнаку ў 500 млн глабальных загрузак дзякуючы гіперказуальным праектам Join Clash 3D і Count Masters. Па выніках 2021 года першы ўвайшоў у дзясятку топавых гульняў па колькасці запамповак у свеце, а другі — у топ-10 па запампоўках у ЗША і Вялікабрытаніі.

Беларуская SayGames апынулася на 4-м радку ў свеце сярод кампаній з найбольшай колькасцю ўстановак. У дзясятку лепшых геймдев-студый з самымі хуткарослымі гульнямі па карыстацкім марнаванняў патрапілі Playtika і Playrix з цэнтрамі распрацоўкі ў Мінску.

Дадзеныя даследаванні былі атрыманы ў выніку комплекснага аналізу 17 розных сегментаў рынку ў 30 краінах. У справаздачы адлюстраваны асноўныя тэндэнцыі рынку мабільных прыкладанняў, перавагі карыстальнікаў за мінулы год, а таксама найбольш верагодны сцэнар развіцця індустрыі ў 2022 годзе.

Звязда, 19 студзеня 2022
 
Дата публикации:19.01.2022
Тематика:Бизнес, Парк высоких технологий
Просмотров:454
 
Ключевые слова:
Технологии ПВТ Инновации Интернет Рейтинг Программирование Мобильные приложения
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме