https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Больш за 80 новых рэзідэнтаў зарэгістравалі ў ПВТ


Наглядальны савет Парка высокіх тэхналогій прыняў рашэнне аб рэгістрацыі 83 кампаній у якасці рэзідэнтаў, паведамілі ў прэс-службе ПВТ.
"Дзве трэці навічкоў - кампаніі, зарэгістраваныя ў 2019-2020 гадах, што сведчыць аб актыўным развіцці стартапаў. 76 рэзідэнтаў працуюць у Мінску і сталічным рэгіёне, трое - у Гомелі, двое - у Брэсце. У Магілёве і Полацку зарэгістравана па адной кампаніі. Новымі рэзідэнтамі ПВТ сталі прадстаўнікі розных сфер, сярод якіх лагістыка, электронная камерцыя, медыцына, аўдыт, кансалтынг і адукацыя", - расказалі ў прэс-службе.

У склад ПВТ увайшлі рэзідэнты з замежным капіталам, якія заснаваны прадстаўнікамі Германіі, Ізраіля, Латвіі і ЗША. Таксама далучыліся шэсць цэнтраў распрацоўкі замежных карпарацый.

"АйЦіЭйч Дэвелапмент" (InTouch Technologies, Inc., ЗША) плануе далейшую распрацоўку і ўдасканаленне платформы SOLO - рашэння ў сферы тэлемедыцыны. TangoMe, Inc. (ЗША) прадстаўлена ў Беларусі кампаніяй "ТангоМі", якая мае намер заняцца распрацоўкай новага функцыяналу стрымінгавай платформы Tango Live (дадатку для вяшчання ў прамым эфіры, відэазванкоў і абмену паведамленнямі).

"Вебі Тэхналоджыс" у якасці цэнтра распрацоўкі кампаніі "Вебі ГмбХ" (Германія) зоймецца распрацоўкай дадатку Veranstaltungsbutler, арыентаванага на правайдараў курсаў, семінараў і мерапрыемстваў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Германіі. У планах "Вераксен Бел" (Veraxen Ltd., Кіпр) - стварэнне і суправаджэнне мабільных гульняў.

"ФОРТВІЖН" (FORTVISION LTD, Ізраіль) будзе ствараць аднайменнае комплекснае рашэнне для павышэння маркетынгавай эфектыўнасці вэб-сайтаў і мабільных дадаткаў. "Бізнес Салюшынс Лаб Бел" у якасці цэнтра распрацоўкі групы кампаній BSL (Расія) таксама плануе распрацоўваць ПЗ для тэхабслугоўвання паветраных суднаў.

Транспартная сфера ў тым ліку прадстаўлена беларускай кампаніяй "БелСімТэх". Яна распрацоўвае імітацыйна-мадэлюючыя сістэмы для навучання транспартнага персаналу (авія, марскога, наземнага, метро і інш.).

Новы рэзідэнт ПВТ "ЭВА электронікс" займаецца стварэннем ПЗ і вытворчасцю высокатэхналагічных устройстваў для сістэм "разумны дом" і "разумны будынак".

Сваё рашэнне для аховы здароўя прапануе "ЛІНЛАЙН Медыцынскія Сістэмы". Кампанія плануе распрацоўваць і вырабляць лазерны апарат, які дае магчымасць аднаўляць біялагічныя тканкі, для прымянення ў дэрматалогіі, гнойнай хірургіі, рэабілітацыйнай і эстэтычнай медыцыне.

"АКДеў Груп" стварае платформу RadioHeart, на якой любы карыстальнік без спецыяльных навыкаў і ведаў можа стварыць уласную радыёстанцыю і стварыць кругласутачны інтэрнэт-эфір, даступны ў любым пункце свету.

Сёння Парк высокіх тэхналогій аб`ядноўвае 969 кампаній.

9 кастрычніка 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:09.10.2020
Тематика:Бизнес, Парк высоких технологий
Просмотров:603
 
Ключевые слова:
Инвестиции Технологии
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме