https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям XXVI Міжнароднага форуму па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях "ТІБО-2019"


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
"Дзякуючы гэтым штогадовым сустрэчам Мінск стаў адной з самых значных пляцовак ва Усходняй Еўропе для прэзентацыі найноўшых дасягненняў у сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій", - гаворыцца ў прывітанні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што дзясяткі кампаній з розных краін менавіта тут прадстаўляюць прагрэсіўныя распрацоўкі ў галіне штучнага інтэлекту, інтэрнэту, воблачных тэхналогій, дадатковай рэальнасці, мабільнай сувязі.

"Беларусь зрабіла стаўку на лічбавізацыю сваёй эканомікі, што дало ёй магчымасць стаць лічбавым мостам паміж краінамі ЕС, Еўразійскага эканамічнага саюза і Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна. Айчынны Парк высокіх тэхналогій пастаянна прырастае новымі рэзідэнтамі, а моладзь усё часцей звязвае сваю будучыню з ІТ-сферай", - звярнуў увагу Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка перакананы, што абмен перадавым досведам на форуме "ТІБО-2019" будзе садзейнічаць развіццю інавацыйных тэхналогій у Беларусі і за яе межамі.

8 красавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:08.04.2019
Тематика:Новости, Парк высоких технологий
Просмотров:442
 
Ключевые слова:
Инновации ТИБО-2019 Технологии
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме