https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Беларусі запусцілі першую біржу крыптавалют


Кампанія Currency.com запусціла першую ў Беларусі рэгулюемую поўнафункцыянальную гандлёвую платформу для такенізаваных біржавых актываў.
Праект дае магчымасць гандляваць, інвесціраваць у традыцыйныя фінансавыя інструменты з выкарыстаннем крыптавалюты, паведамілі ў кампаніі.

Currency.com атрымала першую ліцэнзію Парка высокіх тэхналогій (ПВТ) на ажыццяўленне дзейнасці прафесійнага ўдзельніка рынку крыптавалют, выдадзеную ў адпаведнасці з нормамі дэкрэта нумар 8 "Аб развіцці лічбавай эканомікі".

Платформа Currency.com выпусціць больш за 10 тыс. такенізаваных актываў. Кожны токен адпавядае базавай рыначнай вартасці традыцыйных фінансавых інструментаў (акцыі, індэксы, сыравіна).

Карыстальнікі змогуць купляць гэтыя токены, выкарыстоўваючы як крыптавалюты (біткойн або эфірыум), так і фіятныя валюты.

Тэхналагічным партнёрам Currency.com выступае Capital.com, інвестыцыйная кампанія, рэгулюемая FCA і CySEC. Карыстальнікі могуць запісацца ў ліст чакання на анлайн-платформе Currency.com па адрасе https://currency.com/.

Рэгістрацыя новых кліентаў будзе ажыццяўляцца па спецыяльных запрашальных кодах, што распаўсюджваюцца кампаніяй. Мабільная версія Currency.com на iOS і Android будзе даступна для загрузкі ў лютым у Apple Store і Google Play.

Паводле слоў CEO-кіраўніка Currency.com Івана Гована, гэты рэвалюцыйны блокчэйн-праект прадаставіў крыптаінвестарам альтэрнатыву дыверсіфікацыі свайго партфеля праз інвесціраванне ў традыцыйныя класы актываў без неабходнасці абмену крыптавалют на фіятныя грошы.

"Currency.com забяспечвае і гарантуе карыстальнікам абарону ад патэнцыяльных рызык і махлярства, поўную празрыстасць транзакцый, а таксама захаванне ўсіх нарматыўных стандартаў, устаноўленых беларускім заканадаўствам у галіне рэгулявання крыптавалют", - дадаў ён.

Праект прафінансавалі Larnabel Ventures і VP Capital. Як адзначыў заснавальнік Larnabel Ventures Саід Гуцарыеў, Currency.com выкарыстоўвае інавацыйныя тэхналогіі, каб крыптаінвестарам былі даступны традыцыйныя фондавыя рынкі.

"Дзякуючы прагрэсіўнаму дэкрэту нумар 8 "Аб развіцці лічбавай эканомікі" Беларусь становіцца адной з самых перспектыўных краін адносна блокчэйн-тэхналогій і лідарам у свеце па стварэнні спецыяльнай заканадаўчай базы, арыентаванай на крыптаіндустрыю", - падкрэсліў ён.

15 студзеня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:15.01.2019
Тематика:Бизнес, Парк высоких технологий
Просмотров:460
 
Ключевые слова:
Криптовалюта Биржевые торги Декрет №8
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме