https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Google і ПВТ дамовіліся сумесна прасоўваць прадуктовыя кампаніі


Пра гэта паведамляе адміністрацыя ПВТ.
Супрацоўніцтва ў сферы падтрымкі і прасоўвання прадуктовых кампаній, а таксама развіццё экасістэмы для беларускіх стартапаў абмеркаваныя ў Парку высокіх тэхналогій 19 красавіка падчас сустрэчы дырэктара ПВТ Усевалада Янчэўскага з рэгіянальным менеджарам карпарацыі Google па новых рынках у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе Гетцам Трылхаасам.

Падчас сустрэчы прадстаўнікі кампаніі Google распавялі аб іх вопыце супрацоўніцтва з замежнымі тэхналагічнымі паркамі. Таксама яны прадставілі новыя маркетынгавыя інструменты Google для прадуктовых кампаній, якія дазваляюць ідэнтыфікаваць запыты паслуг і тавараў для пэўных відаў рынку і даюць магчымасць арганізаваць пошук рынкаў за межамі краіны.

Дырэктар ПВТ пазнаёміў гасцей з новымі магчымасцямі для замежных цэнтраў распрацовак, якія адкрываюцца ў Беларусі з уступленнем у сілу дэкрэта № 8 "Аб развіцці лічбавай эканомікі".

У жніўні 2017 года карпарацыя Google набыла беларускую ІТ-кампанію ў сферы штучнага інтэлекту, — рэзідэнта ПВТ ТАА "Эймэта". Увага Google прыцягнулі ўнікальныя тэхналогіі і распрацоўкі беларускіх інжынераў — мабільны дадатак Fabby з тэхналогіяй вылучэння ў відэа чалавека з фону з магчымасцю замены фону. Прычым упершыню ў свеце тэхналогія працавала наўпрост на мабільных прыладах і адразу на струменевым відэа.

Экспарт кампаній — рэзідэнтаў ПВТ за 2017 год склаў 1,025 млрд долараў. З пачатку 2018 года колькасць рэзідэнтаў парку вырасла на чвэрць і дасягнула 238 кампаній.

Паводле прагнозаў распрацоўшчыкаў дэкрэта "Аб развіцці лічбавай эканомікі", гадавая экспартная выручка IT-сектара Беларусі да 2030 года павінна павялічыцца з цяперашняга 1 млрд долараў да 4,7 млрд, а колькасць занятых у сектары вырасце з 30 тысяч да 100 тысяч чалавек.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 20 красавіка 2018
 
Дата публикации:20.04.2018
Тематика:Бизнес, Парк высоких технологий
Просмотров:743
 
Ключевые слова:
Google Технологии Инновации Декрет №8
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме