https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Курс на пабудову ІТ-краіны прыносіць Беларусі прамы эканамічны эфект


Аб гэтым заявіў дырэктар Адміністрацыі Парка высокіх тэхналогій Усевалад Янчэўскі на сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з прадстаўнікамі ІТ-супольнасці краіны.
Паводле слоў Усевалада Янчэўскага, да 2017 года экспарт ПВТ не мог пахваліцца стабільным ростам, нават паступова падаў. Затым тэндэнцыя нечакана пераламалася: за 2017 год экспарт прыбавіў 25 працэнтаў і дасягнуў $1 млрд. Усевалад Янчэўскі заўважыў, што ў гэты час на знешнім і ўнутраным рынках нічога кардынальна не мянялася, аднак ІТ-сектар у Беларусі стаў прыкметна расці.

"У пачатку 2017 года была ваша сустрэча з адной з нашых вядомых ІТ-кампаній, тады былі абмеркаваны многія пытанні і вы аб`явілі курс на ІТ-краіну. 2017 год - гэта год работы над дэкрэтам ("Аб развіцці лічбавай эканомікі".). Заўважце, ён яшчэ не быў падпісаны, а ўжо быў вельмі добры эфект", - звярнуў увагу дырэктар Адміністрацыі ПВТ.

Ён адзначыў, што інвестары і бізнесмены ўбачылі ў той момант стаўленне дзяржавы да развіцця ІТ-сектара і пачалі праяўляць актыўнасць, прыходзіць у Беларусь. "Нават калі ішоў працэс абмеркавання, калі былі гэтыя заявы, ініцыятывы, жыццё наша ажывілася, гэта давала прамы эканамічны эфект, - падкрэсліў Усевалад Янчэўскі. - Заказчыкі бачылі: у краіне добра ставяцца да гэтай сферы, яна развіваецца, добрыя планы, ужо цяпер добра, а заўтра хочуць зрабіць яшчэ лепш - значыць, краіна стабільная, можна даваць заказ большы і даражэйшы".

Агульная выручка рэзідэнтаў ПВТ у мінулым годзе дасягнула Br3,2 млрд, павялічыўшыся амаль на 50 працэнтаў у параўнанні з 2017 годам. Экспарт паслуг і прадуктаў ахоплівае 127 краін свету. Сярод лідараў - ЗША і Еўрасаюз. "Яшчэ раз паўтару: нічога не адбывалася аб`ектыўнага ў 2017-2018 гадах - ні на рынках, ні з людзьмі. Усё было гэтак жа, як і раней. Акрамя адной рэчы: фактычна далі другое дыханне гэтай сферы. І гэта паўплывала на лічбы і вынікі", - сказаў кіраўнік ПВТ.

Ён звярнуў увагу, што Парк высокіх тэхналогій таксама прадстаўлены ў іншых рэгіёнах краіны. Падраздзяленні ёсць ва ўсіх абласных цэнтрах, а таксама ў Бабруйску, Салігорску, Наваполацку. У мінулым годзе было зарэгістравана 30 новых рэзідэнтаў з рэгіёнаў. "Мы бачым магутную тэндэнцыю да росту. Думаю, што ў рэгіёнах будзе стварацца ўсё больш і больш кампаній, - упэўнены Усевалад Янчэўскі. - Некаторыя не тое што з краіны не хочуць выязджаць, але і з роднага невялікага горада".

Але галоўнае, на яго думку, не аб`ёмы экспарту, а стварэнне рэзідэнтамі ПВТ новых рабочых месцаў. Можна гаварыць аб тым, што практычна спынена ўцечка мазгоў. "Усім знаходзіцца работа, усе працаўладкоўваюцца, некаторыя яшчэ студэнтамі. Парк забірае з рынку абсалютна ўсіх, хто выпускаецца і хоча яшчэ, - заўважыў дырэктар Адміністрацыі ПВТ. - Больш таго, пачаўся пераезд з суседніх краін, пачынаюць вяртацца тыя беларусы, якія некалі паехалі і працавалі ў буйных кампаніях, нават самых топавых".

Паводле даных за 2018 год, у кампаніях-рэзідэнтах ПВТ працавалі больш за 45,7 тыс. супрацоўнікаў. Прычым толькі за 2017-2018 гады яны прынялі звыш 18 тыс. чалавек. Сярэдняя зарплата ў парку складае Br4,4 тыс. "Супрацоўнік ПВТ плаціць падаходнага падатку ў 3-3,5 раза больш, чым у сярэднім па краіне", - звярнуў увагу Усевалад Янчэўскі.

12 красавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:12.04.2019
Тематика:Бизнес, Парк высоких технологий
Просмотров:746
 
Ключевые слова:
Технологии Инновации Инвестиции Цифровизация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме