https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


ПВТ і Ашчадбанк Расіі будуць супрацоўнічаць у сферы інавацыйнай адукацыі


Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Парка высокіх тэхналогій.
Парк высокіх тэхналогій і ПАТ "Ашчадбанк Расіі" будуць супрацоўнічаць у сферы інавацыйнай адукацыі. Такая дамоўленасць дасягнута дырэктарам ПВТ Усеваладам Янчэўскім і прэзідэнтам, старшынёй праўлення ПАТ "Ашчадбанк" Германам Грэфам, які наведаў ПВТ 16 ліпеня.

Усевалад Янчэўскі азнаёміў Германа Грэфа з асноўнымі напрамкамі работы парка, асаблівасцямі беларускага заканадаўства ў сферы высокіх тэхналогій і перадавымі распрацоўкамі рэзідэнтаў ПВТ.

Герман Грэф высока ацаніў вынікі работы парка і прапанаваў дэталёва вывучыць магчымасці двухбаковага ўзаемадзеяння. Кіраўнікі Ашчадбанка і ПВТ дамовіліся аб актыўным супрацоўніцтве ў праектах інавацыйнай адукацыі.

Усевалад Янчэўскі адзначыў, што перадавы вопыт Ашчадбанка ў гэтай сферы заслугоўвае самай пільнай увагі. Герман Грэф выступіў у ПВТ з лекцыяй аб тэндэнцыях развіцця штучнага інтэлекту у Расіі і свеце.

Нефармальная сустрэча з прадстаўнікамі беларускай IT-супольнасці доўжылася больш за дзве гадзіны. На ёй прысутнічалі стваральнікі і распрацоўшчыкі ўнікальных беларускіх прадуктаў у сферы штучнага інтэлекту, машыннага навучання, дапоўненай і віртуальнай рэальнасці. Абмяркоўваліся пытанні лічбавай даступнасці банкаўскіх паслуг і галоўныя трэнды ў мабільным свеце.

"Эксперты сышліся на думцы, што штучны інтэлект непазбежна заменіць сабой шматлікія традыцыйныя прафесіі. Разам з тым з развіццём тэхналогій з`яўляюцца цэлыя галіны для новых ведаў і дзясяткі мільёнаў новых рабочых месцаў па ўсім свеце", - адзначылі ў ПВТ.

17 ліпеня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:17.07.2019
Тематика:Образование, Парк высоких технологий
Просмотров:697
 
Ключевые слова:
Сбербанк России Технологии Инвестиции Инновации Искусственный интеллект
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме