https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 


Найти
 
 


Дзень беларускага пісьменства: Слонім сустракае гасцей


На два дні апынуцца ў кніжным раі. Старадаўні Слонім прымае Дзень беларускага пісьменства.
Ужо ў 26-ы раз на ўсю краіну гучыць родная мова і імёны праслаўленых майстроў слова. Толькі тут можна ў вітрыны сустрэць папулярных аўтараў з вокладак і знайсці самыя свежыя навінкі са свету літаратуры. Афіцыйнае адкрыццё свята толькі ў нядзелю. Але ўжо сёння ёсць, што паказаць.

Што ні крок, то літаратурная сустрэча! Па ўсяму Слоніму пах толькi надрукаваных старонак. З самага ранку ўсё ў новай кніжнай краме. Дарэчы, першай дзяржаўнай на 50-тысячны горад. Раней па папулярныя выданні ездзілі ў суседнія райцэнтры. Зараз – амаль 12 тысяч найменняў – на паліцах побач з домам. Большасць – беларускіх  выдавецтваў. 

Аляксандр Карлюкевіч, міністр інфармацыі Беларусі: «Заўседы звяртаў   увагу на кнігі асветніцкія, гістарычныя, краязнаўчыя, на тыя кнігі, якія, магчыма, не бачыў у іншых  кнігарнях. Канешне, як чытач, лічу, што гэта будзе запатрабаванвы праект».  

Уладзімір Ліхадзедаў – ўдзельнік кожнага Дня пісьменства. Падарожнічае не адзін – са сваім старажытным друкаваным станком. Слонімшчыну здзіўляе двухметровым зубрам. Сімвал  Беларусі   амаль паўгады складалі  з дэталяў тыпаграфскіх  машын. 

Уладзімір Ліхадзедаў, аўтар  праекта «У пошуках страчанага»: «Шерсть у нас сделана из типографского шрифта, его голова – это старинный пресс 19 века. Видим перевернутую букву А. Вот это – части типографских машин. Даже рога – это трубы, которые мы  также изогнули, переделали».  

Сёння кніга ў Беларусі перажывае адраджэнне, кажуць выдаўцы. Цікаўнасць чытачоу  расце. Прычым, да папяровых  выданняў. У моладзі на першым месцы – фантастыка і псіхалогія. Бацькі чытаюць класікаў, а бабулі бяруць дзіцячыя для ўнукаў. 

Юлія Абрамчык, прадстаўнік цэнтральнага кніжнага магазіна прадпрыемства «Белкніга»: «Сегодня книга, скорее, что-то особенное, чем хочется порадовать себя, порадовать близких. Поэтому книга пользуется популярностью, и это как будто предмет роскоши сейчас». 

Мінхажыддзін Мірзо, першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў  Узбекістана: «Через литературу и искусство народы узнают друг друга, культуру. Мы на это мероприятие не с пустыми руками пришли. Вот это – памятник, который в Ташкенте установили великому поэту Якубу Коласу».  

Навагрудак, Мір, Шчучын, Смаргонь – Слонім пяты горад Гродзенскай вобласці, які прымае Дзень беларускага пісьменства. А чаму не? Старажытны, вядомы з 13 стагоддзя. У 16-м, калі ім валодаў канцлер  Вялікага княства Літоўскага, быў  цэнтрам культуры і навукі. І сёняя трымае планку. Для гасцей – амаль 16 пляцовак.

Гуляць і весяліцца горад будзе амаль да паўночы. Самы адказны і насычаны дзень – заўтра. Адукацыйных і забауляльных мерапрыемстваў каля сотні. Тэатралізаванае шэсце па матывах мінуўшчыны Слоніма, гастрафэст – стравы са старонак класікаў, квэсты па беларускай гісторыі. І,  канешне, кнігі паўсюль. Акунуцца ў  атмасферу свята запрашаюць  усіх беларусаў. 

Тэлеканал АНТ, 31 жіўня 2019
 
Дата публикации:31.08.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:72
 
Ключевые слова:
Слонім Дзень беларускага пісьменства Фэст культуры
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме