https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Удзельнічаць у біржавых таргах БУТБ цяпер можна з мабільных прылад


Аб гэтым паведаміў прэс-сакратар БУТБ Раман Яніў.
Прыняць удзел у біржавых таргах прамысловымі і спажывецкімі таварамі на Беларускай універсальнай таварнай біржы з 6 красавіка можна з любой мабільнай прылады, падключанай да інтэрнэту.

Для ідэнтыфікацыі карыстальнікаў выкарыстоўваецца двухфактарная аўтэнтыфікацыя: лагін і пароль плюс аднаразовы СМС-код.

"Гэта спросціць доступ у гандлёвую сістэму і зробіць удзел у таргах больш зручным. Значна павысіцца мабільнасць удзельнікаў таргоў, што асабліва актуальна цяпер, калі многія арганізацыі пераходзяць на рэжым аддаленай работы. Таму чакаецца, што магчымасць ажыццяўляць закупкі і рэалізоўваць прадукцыю, не выходзячы з дому, будзе запатрабавана сярод прадстаўнікоў дзяржаўных прадпрыемстваў і прыватнага бізнесу", - сказаў Раман Яніў.

Што датычыцца іншых таварных секцый БУТБ, то гандляваць у іх са смартфона пакуль не атрымаецца. Справа ў тым, што ўдзел у таргах металавырабамі, лесаматэрыяламі і сельгаспрадукцыяй патрабуе ўстаноўкі на персанальны камп`ютар спецыяльнага праграмнага забеспячэння. У той жа час таргі прамысловымі і спажывецкімі таварамі пазбаўлены такіх абмежаванняў, паколькі працуюць праз вэб-інтэрфейс і для ўваходу ў гандлёвую сістэму патрэбны толькі браўзер і інтэрнэт-падключэнне.

ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" створана ў 2004 годзе. Першыя таргі адбыліся ў чэрвені 2005 года. БУТБ - адна з буйнейшых таварных бірж ва Усходняй Еўропе. Яе галоўная функцыя - садзейнічанне беларускім прадпрыемствам па экспарце прадукцыі і дапамога замежным кампаніям па выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаюцца метала-, леса- і сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.

Секцыя прамысловых і спажывецкіх тавараў створана ў 2009 годзе ў фармаце электроннай гандлёвай пляцоўкі. У адрозненне ад іншых таварных секцый БУТБ, тут можна прадаваць і купляць практычна любую аднастайную стандартызаваную прадукцыю. Па выніках 2019 года тавараабарот пляцоўкі перасягнуў Br408 млн, у тым ліку экспарт - Br17 млн.

6 красавіка 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:06.04.2020
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:115
 
Ключевые слова:
БУТБ Интернет Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме