https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі (г.Мінск) запрашае на паказы спектакляў з відэа-фонду РТБД!


Анлайн-праект "РТБДом" – гэта цудоўная магчымасць убачыць шэраг знакавых пастановак тэатра мінулых гадоў і тыя, што зараз ідуць на сцэне.
Паважаныя сябры!

Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі (г.Мінск) запрашае  ўсіх прыхільнікаў беларускага тэатральнага мастацтва на  паказы спектакляў з відэа-фонду РТБД на нашым youtube-канале.

Анлайн-праект "РТБДом" – гэта цудоўная магчымасць, не залежна ад краіны свету, убачыць не толькі шэраг знакавых пастановак нашага тэатра мінулых гадоў, але і тыя, што зараз ідуць на сцэне.
 _____________________________________________________

У красавіку і маі  адбудуцца наступныя паказы:

27.04 а 19:00 (GMT+3)
Спектакль "Беларусь. Дыдактыка" (запiс 2017 года).
Дарога да сябе, 12+
Рэжысёр – Аляксандр Марчанка

29.04 а 19.00 (GMT+3)
Спектакль "Пелікан" (запiс 2016 года)
Ода злачыннай жарсці, 18+
Рэжысёр – Аляксандр Гарцуеў

01.05 а 19:00 (GMT+3)
Спектакль "Фінт-круазэ" (запiс 2014 года).
Дзве сучасныя камедыі, 18+
Рэжысёр – Дзве сучасныя камедыі

Больш падрабязную інфармацыю аб спетаклях глядзіце ніжэй, на нашым канале ў Youtube ці на сайце тэатра http://rtbd.by

Усе відэа будуць даступныя 24 гадзіны з адзначанага часу. Спасылка на канал – https://www.youtube.com/channel/UCH-9EU93lhrb1xoiUlOjI5Q

Таксама нагадаем, што ў вас ёсць магчымасць падтрымаць РТБД у сённяшні няпросты перыяд і набыць квіткі "на youtube-паказ спектакляў" на сайце bezkassira.by, абраўшы зручны кошт квітка.

Нашы трансляцыі застаюцца абсалютна бясплатнымі, а вы выбіраеце самі, набываць квіткі, ці не.

Мы ўпэўненыя, што сярод сярод беларусаў замежжа таксама ёсць прыхільнікі беларускага тэатральнага мастацтва і РТБД у прыватнасці.

Да сустрэчы ў эфіры!
-- 
З павагай,
+375 17 2860327
Мінск, 25 красавіка 2020
 
Дата публикации:25.04.2020
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:190
 
Ключевые слова:
Театр Онлайн-трансляция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме