https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Беларусі зацверджаны нацыянальны эталон цвёрдасці


Новы эталон дазволіць узнаўляць адзінку цвёрдасці для ўсяго магчымага шэрагу нагрузак і індэнтараў (элементаў прыбора для вымярэння цвёрдасці, які ўціскаецца ў выпрабавальны матэрыял), паведамілі ў РУП «Беларускі дзяржаўны інстытут метралогіі» (БелДІМ).
Асноўныя спажыўцы новага эталона — прадпрыемствы машынабудаўніцтва, энергетыкі, нафтавай і хімічнай прамысловасці, Беларускй чыгункі і іншыя. У іх ліку — «МАЗ», «АТЛАНТ», «БелАЗ», «МТЗ», «Гомсельмаш», «Магілёўліфтмаш», «Гродна Азот», «Нафтан», «Мазырскі НПЗ» і інш.

Вымярэнне цвёрдасці — адзін з самых распаўсюджаных і даступных метадаў механічных іспытаў, які шырока выкарыстоўваецца ў даследчых цэнтрах як сродак кантролю якасці ўласцівасцяў матэрыялаў на вытворчасці. Дагэтуль айчынным прадпрыемствам прыходзілася звяртацца для метралагічнага кантролю шэрагу сваіх эталонных сродкаў цвёрдасці да замежных лабараторый. Наяўнасць нацыянальнага эталона дазволіць забяспечыць метралагічным кантролем сродкі вымярэнняў не толькі беларускія прадпрыемствы, але і замежных заказчыкаў.

Эталон распрацаваны спецыялістамі Беларускага дзяржаўнага інстытута метралогіі ў межах падпраграмы «Эталоны Беларусі» Дзяржаўных навукова-тэхнічных праграм «Эталоны і навуковыя прыборы» на 2016-2020 гг.

Эталон будзе ўзнаўляць адзінкі цвёрдасці для шкал Роквела, Супер-Роквела, Брынеля і Вікерса за кошт стварэння дакладных выпрабавальных нагрузак, якія прыкладаюцца да вырабляемых з высокай дакладнасцю індэнтараў розных форм і памераў з наступным вымярэннем параметраў індэнціявання.

Новы эталон адзінак цвёрдасці стаў 61-м у нацыянальнай эталоннай базе краіны.

Звязда, 14 траўня 2020
 
Дата публикации:14.05.2020
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:291
 
Ключевые слова:
Метрология Эталон твёрдости Национальный стандарт
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме