https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Гасцямі свята ў Александрыі сталі сёлета каля 70 тыс. чалавек


Пра гэта паведаміў намеснік начальніка міліцыі грамадскай бяспекі УУС Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Волкаў.
«У Шклоўскім раёне прайшоў адно з галоўных святаў лета — «Купалле», — адзначыў Сяргей Волкаў. — На беразе Дняпра, які злучае Віцебскую і Магілёўскую вобласці, сабралася вялікая колькасць гасцей. Сюды з’ехаліся некалькі дзясяткаў тысяч гасцей і ўдзельнікаў, звыш паўтысячы народных умельцаў. У месцах правядзення масавых мерапрыемстваў ахову грамадскага парадку забяспечвалі супрацоўнікі міліцыі, прадпрымаліся дадатковыя меры бяспекі: арганізаваны кантрольна-прапускны рэжым з надгляднымі мерапрыемствамі, змянялася схема руху аўтатранспарту. Парушэнняў грамадскага парадку на свяце не дапушчана».

Рэспубліканскае свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») прайшло 9-10 ліпеня ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна. У яго праграму ўвайшлі праца тэматычных пляцовак, гандлёвых і рамесных шэрагаў, прэзентацыя купальскіх падворкаў, выстава тэхнікі і многае іншае. Акрамя гэтага, для гледачоў былі падрыхтаваныя займальныя канцэртная і танцавальная праграмы. Завяршылася маштабнае мерапрыемства вялікім гала-канцэртам і святочным феерверкам.

Усяго ў гандлёвым абслугоўванні свята ўдзельнічалі 120 суб’ектаў гаспадарання, гэта 135 гандлёвых аб’ектаў. Агульная працягласць гандлёвай экспазіцыі склала больш за 1,55 км і павялічылася ў параўнанні з папярэднім годам амаль на 150 м. Для камфортнага адпачынку арганізавана 2,9 тыс. пасадачных месцаў — на 700 больш, чым у 2021 годзе. Гэта крытыя павільёны і адкрытыя пляцоўкі для адпачынку гасцей. Праца фудкортаў была арганізавана на працягу ўсяго свята — з 11.00 9 ліпеня да 3.00 10 ліпеня.

«Купалле» у Александрыі за гады правядзення стала сапраўдным культурным брэндам Беларусі. Фестываль упершыню быў арганізаваны ў 2010 годзе. У 2012-м удзельнікамі свята сталі 50 тыс. чалавек, у 2018-м – 110 тыс. у 2020 годзе фестываль прайшоў пад патранатам ЮНЕСКА.

Звязда, 10 ліпеня 2022
 
Дата публикации:10.07.2022
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:975
 
Ключевые слова:
«Александрыя збірае сяброў» Шклоў Магілёўшчына Купалле Фэст культуры
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме