https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Лукашэнка павіншаваў арцыбіскупа Станеўскага з Велікоднымі святамі


Аляксандр Лукашэнка даслаў віншаванне з нагоды Велікодных святаў Мітрапаліту Мінска-Магілёўскаму арцыбіскупу Юзафу Станеўскаму.
Ваша Эксцэленцыя!

Шчыра віншую Вас з Вялікаднем. Узнёслая радасць гэтага свята прыносіць мір і згоду ў душы, напаўняе кожнае імгненне шчасцем.

Светлае Уваскрэсенне Хрыстова — час надзеі, абнаўлення і адраджэння жыцця, які сцвярджае вялікую сілу ўсёдаравання і любві.

Каталіцкая Царква Беларусі аб`ядноўвае вернікаў вакол сапраўдных хрысціянскіх каштоўнасцей, заклікае да ўзаемадапамогі і згуртаванасці на шляху да адзінства.

Жадаю добрага здароўя, духоўнай моцы і поспехаў у Вашым высокім служэнні.

З глыбокай павагай,
Аляксандр Лукашэнка
Catholic.by, 20 красавіка 2025
 
Дата публикации:20.04.2025
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:118
 
Ключевые слова:
Римско-Католический костёл Религия Христианство Пасха Поздравление
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме