Па выніках таргоў 30 верасня на дадатковай валютнай сесіі ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа" курс долара ЗША склаў 7.630 рублёў, знізіўшыся на 20 рублёў у параўнанні з папярэднімі таргамі. Такія звесткі апублікаваныя на сайце біржы.
Курс еўра знізіўся на 110 рублёў і склаў 10.320 рублёў. Курс расійскага рубля знізіўся на 2 рублі і склаў 238 беларускіх рублёў за адзін расійскі.
Марына Носава,
БелаПАНМінск, 30 верасня 2011