Паводле звестак БВФБ, у таргах доларам бралі ўдзел 30 банкаў. Аб`ём таргоў склаў 24 млн. 554 тыс. долараў (попыт — 15 млн. 308 тыс., прапанова — 26 млн. 601 тыс.).
Курс еўра на дадатковых таргах не змяніўся і застаўся роўным 10.660 рублям. У таргах бралі ўдзел 29 банкаў. Аб`ём — 10 млн. 267 тыс. еўра (попыт — 10 млн. 267 тыс., прапанова — 13 млн. 848 тыс.).
Курс расійскага рубля знізіўся з 249 да 246 рублёў. У таргах бралі ўдзел 26 банкаў. Аб`ём таргоў склаў 636 млн. 361 тыс. расійскіх рублёў (попыт — 483 млн. 999 тыс., прапанова — 693 млн. 727 тыс.).
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 23 верасня 2011