https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Брэсцкія пагранічнікі затрымалі кантрабанду на 3 мільярды рублёў


Буйнай партыяй абутку, адзення, коўдраў папоўніўся 22 верасня склад брэсцкага ўнівермага "Кобрын". Пад адказнае захоўванне гандлёвага пункта быў перададзены тавар, затрыманы ў той жа дзень па аператыўнай інфармацыі.
Як паведамілі ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі, брэсцкія пагранічнікі сумесна з прадстаўнікамі іншых праваахоўных органаў на аўтатрасе Маларыта — Кобрын спынілі аўтамабіль "МАЗ". У грузавіку знаходзіліся 27 буйнагабарытных сумак і два вялікія поліэтыленавыя пакеты з абуткам, адзеннем і коўдрамі. На тавар у вадзіцеля, 47-гадовага жыхара Маларыцкага раёна, суправаджальных дакументаў не было. Мужчына растлумачыў, што тавар перавозіць па просьбе сваёй аднавяскоўкі. Папярэдняя сума, паводле яго ацэнкі, склала 2,5 мільярда рублёў.

Аналагічную схему перамяшчэння тавару ў Беларусь прымяняла і іншая пара: 38-гадовы сталічны жыхар перавозіў нелегальны груз, які, як высветлілася пазней, належаў 57-гадовай жыхарцы Брэста. Аўтамабіль "Фольксваген" уязджаў у Беларусь 22 верасня ў пункце пропуску "Варшаўскі мост". Іншамарка па аператыўнай інфармацыі была затрыманая брэсцкімі пагранічнікамі і накіравана ў бокс для паглыбленага агляду. Выяўлена 148 пар жаночага абутку замежнай вытворчасці, больш за 10 тысяч цюбікаў клею, 420 штук бялізнавых вяровак з сінтэтычнага валакна. Увесь тавар ацэнены больш чым на 253 мільёны рублёў. Аўтамабіль, затрыманы да рашэння суда, ацэнены ў 30 мільёнаў рублёў.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 23 верасня 2011
 
Дата публикации:23.09.2011
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:3107
 
Ключевые слова:
Криминал Контрабанда Белорусская таможня Пограничники Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме