У студзені—жніўні 2011 года такімі прадпрыемствамі выплачана ў бюджэт 1.280,5 млрд. рублёў падаткаў, збораў і непадатковых плацяжоў. Доля іх паступленняў у даходах бюджэту Мінскай вобласці склала 38,7%.
У асобных рэгіёнах за кошт паступленняў у бюджэт ад прадпрыемстваў недзяржаўнага сектара эканомікі сфарміравана больш за палову даходаў бюджэту: у Нясвіжскім раёне — 50,3%, Маладзечанскім — 55,5%, Мінскім — 71,7%, Заслаўі — 73,4%.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 24 верасня 2011