https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Нацбанк Беларусі павысіў афіцыйны курс долара да 5.186 рублёў


У сувязі з выхадным днём у ЗША таргі па долары 5 верасня на Беларускай валютна-фондавай біржы не праводзіліся. Разам з тым Нацбанк Беларусі, які ўстанавіў курс долара на заўтра, павялічыў яго на 34 рублі да 5.186 рублёў.
Паводле даных Беларускай валютна-фондавай біржы, у таргах расійскім рублём удзельнічалі 26 банкаў. Курс знізіўся на 0,56 рубля і склаў 176,73 рубля. Аб`ём таргоў склаў 326 млн. 177 тыс. расійскіх рублёў (попыт — 0 млн. 000 тыс., прапанова — 326 млн. 177 тыс.).

У таргах еўра ўдзельнічаў 21 банк. Аб`ём таргоў склаў 10 млн. 146 тыс. еўра (попыт — 10 млн. 146 тыс., прапанова — 2 млн. 215 тыс.), а курс вырас на 5 рублёў і склаў 7.330 рублёў за еўра.

У адносінах да валютнага кошыка (долар ЗША, еўра, расійскі рубель) беларускі рубель знізіўся на 0,14% у параўнанні з папярэднім значэннем: кошт кошыка на 6 верасня склаў 1.886,98 рубля.

З пачатку года курс беларускага рубля да валютнага кошыка знізіўся на 78,91%, да долара — на 72,87%, да расійскага рубля — на 79,53%, да еўра — на 84,54%.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 5 верасня 2011
 
Дата публикации:05.09.2011
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2437
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Биржевые торги Курс валют
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме