https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Лукашэнка паабяцаў вызваліць у пачатку кастрычніка ўсіх палітзняволеных


Аляксандр Лукашэнка паабяцаў вызваліць усіх палітзняволеных у пачатку кастрычніка. Аб гэтым гаворыцца ў лісце міністра замежных спраў Балгарыі Мікалая Младзенава вярхоўнаму прадстаўніку Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан, якое папала ў распараджэнне агенцтва Рэйтар.
У лісце Младзенаў паведамляе, што Лукашэнка, з якім ён сустрэўся ў Мінску на мінулым тыдні, паабяцаў вызваліць чатырох палітзняволеных да канца гэтага тыдня, а ў дачыненні яшчэ да двух — зняць усе абвінавачанні. Усіх астатніх палітзняволеных, адзначае Младзенаў, Лукашэнка паабяцаў вызваліць у пачатку кастрычніка.

Таксама балгарскі міністр паведаміў, што беларускі прэзідэнт паабяцаў правесці круглы стол з апазіцыяй для абмеркавання будучыні краіны, на які будзе запрошана "група мудрацоў" для назірання і садзейнічання перамовам.

Рэйтар адзначае, што міністры замежных спраў краін ЕС плануюць абмеркаваць сітуацыю ў Беларусі 3 верасня на сустрэчы ў Сопаце (Польшча).

У той жа час крыніца Рэйтар у еўрапейскіх дыпламатычных колах падкрэсліла, што ЕС не будзе абмяркоўваць прапанову Лукашэнкі аб круглых сталах і ўдзелу ў ім сваіх прадстаўнікоў да вызвалення ўсіх палітзняволеных. "Гэта канчатковая папярэдняя ўмова, — сказала крыніца. — Беларусь спрабуе гуляць у тую ж гульню, што і заўсёды, але цяпер гэта не спрацуе. Мінск паспрабаваў дзейнічаць праз традыцыйныя каналы ў Італіі і Літве, але атрымалі адмову, пасля чаго пагадзілася Балгарыя".

Прэс-служба прэзідэнта Беларусі не пацвярджае і не аспрэчвае інфармацыю аб сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніком МЗС Балгарыі Мікалаем Младзенавым.

"Усе пытанні адносна гэтай інфармацыі варта адрасаваць да крыніц гэтай інфармацыі", — заявіў БелаПАН кіраўнік прэс-службы Павел Лёгкі.

Як раней паведамляў БелаПАН, 1 верасня Лукашэнка памілаваў яшчэ чатырох асуджаных удзельнікаў падзей 19 снежня 2010 года ў Мінску. Прозвішчы памілаваных у паведамленні прэс-службы не называліся, але пазней стала вядома, што вызваленыя ад пакарання Алесь Кіркевіч, Андрэй Пратасеня, Алег Гнедчык і Дзмітрый Даронін.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 2 верасня 2011
 
Дата публикации:02.09.2011
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:3446
 
Ключевые слова:
Оппозиция в Беларуси Выборы Беспорядки в Минске Круглый стол Беларусь-Евросоюз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме