Як паведамляе ўпраўленне інфармацыі Нацбанка, манета мае прамавугольную форму, памер — 30х45 мм, з пярэдняга і задняга бакоў — выступае кант па перыметры. Бакавая паверхня манеты з насечкай.
Аверс: у цэнтры — арнамент у выглядзе вінаграднай лазы, што сімвалізуе Багародзіцу, унутры якога памятны крыж, устаноўлены на замчышчы ў Заслаўі ў сувязі са святкаваннем тысячагоддзя праваслаўнай царквы ў Беларусі, і проба сплаву; уверсе — рэльефная выява дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і надпісу ў два радкі: "Рэспубліка Беларусь", унізе — намінал "20 рублёў", справа ад намінала — год чаканкі.
Рэверс: у цэнтры — вобраз Прасвятой Багародзіцы "Казанская" (выявы німбаў над Багародзіцай і Ісусам Хрыстом, зоркі на адзенні Багародзіцы, а таксама арнамент па вуглах манеты выкананы золатам); унізе — надпіс: "Казанская".
Манета адчаканена на манетным двары ТАА "Б.Х. Маерс Кунстпрэгенштальт", Карлсфельд, Германія, накладам да 10.000 штук.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 2 верасня 2011