https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Мінску адбылася презентацыя апошніх выданняў польскага паэта Чэслава Мілаша


2 верасня ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я.Коласа НАН Беларусі ў Мінску адбылася прэзентацыя апошніх выданняў выдатнага польскага паэта і эсэіста, перакладчыка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі Чэслава Мілаша.
Сярод іх — збор выбраных твораў аўтара "Іншага канца свету не будзе" ў перакладзе на беларускую мову, а таксама аўдыёкніга "Чалавек шматпавярховы", у якую ўвайшлі вершы Мілаша ў перакладзе і выкананні Андрэя Хадановіча з музычным суправаджэннем беларускага гурту "Рацыянальная дыета".

Паводле слоў Андрэя Хадановіча, Мілаш цікавы беларусам, таму што "гэта найбліжэйшы да нас нобелеўскі лаўрэат, гэта наш добры сусед, якому не трэба было б тлумачыць, што такое Беларусь, што такое беларуская мова, што такое постсавецкая і посттаталітарная дзяржава, што такое дзяржава з няпоўнай свабодай, што такое пісаць з унутраным цэнзарам і змагацца з гэтым цэнзарам".

Гэта не апошняе літаратурнае свята, звязанае з імем польскага паэта. 8 верасня адбудзецца адкрыццё фестывалю "Вялікае княства паэзіі", прысвечанае 100-годдзю Мілаша, паведаміў Андрэй Хадановіч. У яго межах адбудзецца прэзентацыя спецыяльна падрыхтаванага 4-томніка, які адлюстроўвае Мілаша ва ўсіх сферах ягонай дзейнасці — паэзіі, эсэістыцы, прозе і філасофіі, расказаў Хадановіч. "Гэта будзе свята для чытачоў і слухачоў: мы спалучым чытанне мілашаўскіх вершаў з музыкай", — зазначыў ён.

Чэслаў Мілаш пражыў доўгае жыццё (30 чэрвеня 1911 года —14 жніўня 2004 года). Трагічныя падзеі ХХ стагоддзя — Кастрычніцкая рэвалюцыя, Першая і Другая сусветныя войны, а потым "халодная вайна" — закранулі асабісты лёс пісьменніка і адлюстраваліся ў яго творчасці.

БелаПАН
2 верасня 2011
 
Дата публикации:03.09.2011
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:4280
 
Ключевые слова:
Беларусь-Польша
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме