https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Завод "МАЗ-Купава" выпусціў аўтамабіль-сталовую для работнікаў сельскай гаспадаркі


Завод "МАЗ-Купава" вырабіў аўтамабіль-сталовую для работнікаў сельскай гаспадаркі, паведаміла Агенцтва дзелавых сувязяў.
Аўтамабіль выпрацаваны паведле замовы ўласнага філіяла "Купава-Агра". Мабільная сталовая прызначана для дастаўкі прыгатаванай ежы да месца правядзення палявых работ і забеспячэння камфортных умоў прыёму ежы работнікамі сельскай гаспадаркі. Са жніўня мабільная сталовая ўжо актыўна выкарыстоўваецца гаспадаркай у Бярэзінскім раёне.

Кузаў-сталовая ўстаноўлены на поўнапрывадным шасі "ГАЗ", што дазваляе дастаўляць гарачыя абеды туды, дзе няма дарог з цвёрдым пакрыццём.

Кузаў-сталовая падзелены на два блокі: для прыёму ежы і для адпачынку. Блок для прыёму ежы разлічаны на чатырох чалавек. Для прывезенай ежы ў кузаве-сталовай прадугледжаны спецыяльныя тэрмакантэйнеры. Наведвальнікі аўтамабіля-сталовай могуць памыць рукі перад ежай, бо кузаў абсталяваны сістэмай аўтаномнага водазабеспячэння. Для стварэння камфортных умоў у халодную пару года прадугледжаны аўтаномны награвальнік. У блоку для адпачынку ўстаноўлены сем паасобных крэслаў і столік.

Паводле слоў дырэктара філіяла "Купава-Агра" Андрэя Зубара, работнікі сельскай гаспадаркі ўжо ацанілі выгоды новага аўтамабіля. "Калі раней даводзілася вазіць абеды ў звычайным аўтобусе, які дрэнна падрыхтаваны для такога сэрвісу, выбіраць спецыяльную пляцоўку побач з дарогай, то цяпер гаспадарка мае магчымасць аператыўна даставіць гарачую ежу непасрэдна да месца правядзення сельскагаспадарчых работ і накарміць механізатараў з высокім узроўнем камфорту", — растлумачыў Зубар.

Ён паведаміў, што аўтамабіль-сталовая будзе прэзентаваны на выставе, прысвечанай Дню горада Мінска 10—11 верасня.
__________________________________
Даведка БелаПАН.

ТАА "Завод аўтамабільных прычэпаў і кузаваў "МАЗ-Купава" заснаваны ў 1990 годзе. Яго сферай дзейнасці з`яўляецца вытворчасць і рэалізацыя ізатэрмічных кузаваў і прычэпаў з сэндвіч-панэляў аб`ёмам ад 3,5 да 20 куб. м для турызму і адпачынку, медыцыны, выязнога і вулічнага гандлю, а таксама рэфрыжэратарных фургонаў ад 9 да 82 куб. м на шасі грузавых аўтамабіляў розных марак. Мадэльны рад налічвае больш за 200 мадэляў і мадыфікацый прычэпаў і фургонаў.


Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 31 жніўня 2011
 
Дата публикации:31.08.2011
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:3614
 
Ключевые слова:
Товары из Беларуси Сельское хозяйство Завод автомобильных прицепов
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме