Дарагія сябры!
Сардэчна віншую вас з Днём ведаў.
1 верасня мы адзначаем як адно з самых любімых святаў, сваё дачыненне да якога адчуваюць усе грамадзяне нашай краіны. Дзякуючы бурнаму развіццю навукі і тэхналогій свет безупынна мяняецца, адкрываючы ўсё новыя, сапраўды фантастычныя магчымасці. Але пры гэтым ён патрабуе ад нас пастаяннага папаўнення інтэлектуальнага багажу, удасканалення здольнасцяў, прафесійнага і творчага росту. Невыпадкова словы "Адукацыя праз усё жыццё" сталі дэвізам сучаснага грамадства.
Навучанне — гэта вельмі насычаны, цікавы і самы адказны перыяд у лёсе любога чалавека. Менавіта цяпер вы закладваеце асновы ўласнай будучыні. Мы верым у тое, што сваім розумам, талентам і мэтанакіраванасцю вы даб`яцеся для сябе і для сваёй краіны ўсяго, чаго захочаце.
Памятайце, што, акрамя вашых асабістых якасцяў і жаданняў, неабходнай умовай шчасця з`яўляюцца мір, стабільнасць і парадак на роднай зямлі. Любіце Беларусь, цаніце яе незалежнасць — гэта найвялікшы гістарычны набытак, захоўвайце адзінства і згуртаванасць нашага народа. Будзьце патрабавальнымі і настойлівымі ў ажыццяўленні сваёй мары.
Звяртаючыся да вас, паважаныя педагогі, хачу падкрэсліць, што на вас ускладзены вялікі і святы доўг — выхаванне маладых грамадзян Беларусі. Няхай у выкананні гэтай высакароднай місіі вам спадарожнічаюць творчасць і натхненне, а вашы сэрцы заўсёды будуць напоўненыя дабрынёй і любоўю да вучняў.
Зычу ўсім вам моцнага здароўя, поспехаў у вучобе і працы, невычэрпнай энергіі, шчасця і добрага настрою.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.
Звязда, 1 верасня 2011