Навукова-асветніцкая экспедыцыя "Дарога да святыняў", якая традыцыйна папярэднічае Дню беларускага пісьменства, адправілася раніцай 31 жніўня па маршруце Мінск — Мілавіды (Баранавіцкі раён) — Быцень (Івацэвіцкі раён) — Дзівін (Кобрынскі раён) — Тамашоўка (Брэсцкі раён) — Маларыта — Драгічын — Валавель (Драгічынскі раён) — Антопаль — Дзятлавічы — Бастынь (Лунінецкі раён) — Малькавічы (Ганцавіцкі раён). У складзе экспедыцыі вядомыя дзеячы навукі, культуры і мастацтва, педагогі, прадстаўнікі міністэрстваў і духавенства. Канцавым пунктам экспедыцыі стануць Ганцавічы, дзе 4 верасня пройдзе Дзень беларускага пісьменства.
Звязда, 1 верасня 2011