Паводле звестак Беларускай валютна-фондавай біржы, у таргах доларам удзельнічалі 22 банкі. Аб`ём таргоў склаў 32 млн. 760 тыс. долараў (попыт — 32 млн. 760 тыс., прапанова — 6 млн. 171 тыс.).
У таргах расійскім рублём удзельнічала 25 банкаў. Курс вырас на 0,19 рубля і склаў 176,60 рубля. Аб`ём таргоў склаў 561 млн. 377 тыс. расійскіх рублёў (попыт — 575 млн. 819 тыс., прапанова — 561 млн. 377 тыс.).
У таргах еўра ўдзельнічалі 23 банкі. Аб`ём таргоў склаў 5 млн. 946 тыс. еўра (попыт — 6 млн. 961, прапанова — 5 млн. 946 тыс.), а курс вырас на 27 рублёў і склаў 7.384 рубля за еўра.
Адносна валютнага кошыка (долар ЗША, еўра, расійскі рубель) беларускі рубель знізіўся на 0,36% у параўнанні з папярэднім значэннем: кошт кошыка на 31 жніўня склаў 1.880,11 рубля.
З пачатку года курс беларускага рубля да валютнага кошыка знізіўся на 78,26%, да долара — на 69,87%, да расійскага рубля — на 79,40%, да еўра — на 85,89%.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 30 жніўня 2011