https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Зацверджаны асноўныя кірункі дзяржаўнай горадабудаўнічай палітыкі да 2015 года ў Беларусі


Аляксандр Лукашэнка 30 жніўня падпісаў указ № 385 "Аб зацвярджэнні асноўных кірункаў дзяржаўнай горадабудаўнічай палітыкі Рэспублікі Беларусь на 2011—2015 гады".
Кірункі распрацаваны ў адпаведнасці з законам ад 5 ліпеня 2004 года "Аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь".

Як паведаміла прэс-служба прэзідэнта, у дакуменце канкрэтызаваны і сістэматызаваны падыходы да новай горадабудаўнічай палітыкі, адзначаны станоўчыя моманты рэалізацыі шэрагу дзяржаўных і галіновых праграм адраджэння вёскі, развіцця малых гарадоў, забеспячэння грамадзян даступным і камфортным жыллём, а таксама акрэслены шэраг нявырашаных праблем, звязаных з нераўнамернасцю гарадскога і сельскага рассялення.

Прыярытэтнымі вызначаны пяць кірункаў, звязаных з развіццём рэгіёнаў і паселішчаў, транспартнай інфраструктуры і паляпшэннем архітэктурнага аблічча забудовы. У іх адлюстраваны асноўныя моманты горадабудаўнічай дзейнасці ў цяперашніх эканамічных умовах, на якія неабходна звяртаць увагу пры распрацоўцы праектнай дакументацыі. Гаворка ідзе пра будаўніцтва сучаснага камфортнага жылля шляхам укаранення рознатыповых жылых комплексаў, максімальнай даступнасці сацыяльных аб`ектаў, упарадкаванне дамінантных і вышынных аб`ектаў, удасканальванне транспартнай сістэмы, фарміраванне зялёных масіваў, пераўтварэнне садовых таварыстваў і дачных кааператываў у раёны комплекснай сядзібнай забудовы.

Паляпшэнне эстэтычных якасцяў масавага жыллёвага будаўніцтва плануецца за кошт стылізацыі і декаравання фасадаў, замены плоскіх дахаў на скатныя, абагачэння фасадаў спалучэннем балконаў, лоджый і эркераў, выкарыстання арыгінальных малых архітэктурных форм пры афармленні ўваходаў у будынкі.

У малых і сярэдніх гарадах забудова будзе фарміравацца толькі малапавярховымі і сярэднепавярховымі дамамі.

Акрамя таго, у мэтах надання масавай забудове індывідуальнасці прадугледжваецца мадэрнізацыя буйных домабудаўнічых камбінатаў з выкарыстаннем новых тэхналогій у індустрыяльным домабудаванні.

Указ дазволіць у значнай меры пашырыць прававую базу ў сферы горадабудаўніцтва, вызначыць прыярытэтныя кірункі працы ў галіне горадабудаўніцтва і тэрытарыяльнага планавання на найбліжэйшыя гады, а таксама актывізаваць дзейнасць органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў у вырашэнні стратэгічных і практычных пытанняў комплекснага развіцця населеных пунктаў і адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, адзначыла прэс-служба прэзідэнта.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 31 жніўня 2011
 
Дата публикации:31.08.2011
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:3346
 
Ключевые слова:
Строительство Законодательство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме