Паводле даных Беларускай валютна-фондавай біржы, у таргах доларам удзельнічалі 22 банкі. Аб`ём таргоў склаў 28 млн. 17 тыс. долараў (попыт — 28 млн. 17 тыс., прапанова — 6 млн. 47 тыс.).
У таргах расійскім рублём удзельнічала 25 банкаў. Курс вырас на 0,06 рубля і склаў 176,54 рубля. Аб`ём таргоў склаў 517 млн. 769 тыс. расійскіх рублёў (попыт — 0 млн. 000 тыс., прапанова — 517 млн. 769 тыс.).
У таргах еўра ўдзельнічалі 23 банкі. Аб`ём таргоў склаў 2 млн. 549 тыс. еўра (попыт — 583 тыс., прапанова — 2 млн. 549 тыс.), а курс знізіўся на 11 рублёў і склаў 7.373 рублі за еўра.
У адносінах да валютнага кошыка (долар ЗША, еўра, расійскі рубель) беларускі рубель знізіўся на 0,01% у параўнанні з папярэднім значэннем: кошт кошыка на 1 верасня склаў 1.880,30 рубля.
З пачатку года курс беларускага рубля да валютнага кошыка знізіўся на 78,28%, да долара — на 70,23%, да расійскага рубля — на 79,34%, да еўра — на 85,61%.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 31 жніўня 2011