https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Зьезд КХП БНФ праходзіць без журналістаў


27 жніўня ў менскім Палацы культуры трактарнага заводу адбудзецца чарговы рабочы зьезд Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ.
У парадку дня — абраньне кіраўніцтва партыі. Згодна са статутам, зьезд партыі павінен праводзіцца адзін раз на два гады. Будзе зроблена справаздача, ухваленыя кірункі дзейнасьці, распавёў напярэдадні выканаўца абавязкаў старшыні партыі ў Беларусі Юрась Беленькі.

Беленькі: «Канечне, фонам рабочага зьезду ёсьць такая незабыўная, прыемная рэч, як 20 гадоў незалежнасьці. Канечне, гэта адаб’ецца і ў выступах дэлегатаў і ў самой атмасфэры зьезду гэта будзе прысутнічаць».

Карэспандэнт: «Спадар Юрась, на гэтым жа зьезьдзе будзе абрана кіраўніцтва КХП-БНФ. Што тут можна прагназаваць?».

Беленькі: «Абраньне кіраўніцтва партыі — гэта статутная норма. І на кожным зьезьдзе адбываецца гэтая працэдура. Я ведаю настроі нашых людзей, і тых, хто ўваходзіць у кіраўніцтва, і шараговых сяброў партыі. У сувязі з апошнімі падзеямі і эканамічным крызісам у краіне людзі кажуць, што нават, можа, часам і сумняваліся ў прагнозах, якія рабіў Зянон Пазьняк, але былі ўражаныя тым, наколькі дакладна і правільна яны былі зробленыя. Наколькі ўсё ж такі аналітычны талент гэтага чалавека моцны. І гэты аспэкт, магчыма, будзе вызначальным на зьезьдзе. Я чуў такія словы, што людзі маюць пэўны гонар ад таго, што на чале партыі стаіць менавіта гэты чалавек. І ў зьвязку з тым, што ён прывёў да незалежнасьці нашу дзяржаву, і ў зьвязку з тым, што абсалютна дакладана і пасьлядоўна праводзіць палітыку, робіць аналітыку дзеяньняў. Узгадаць хоць бы вызначэньне таго, што гэта за так званыя выбары праводзяцца ў краіне, накіраванасьць на байкот. А гэта цяпер прызнаюць прадстаўнікі іншых палітычных сілаў, якія моцна крытыкавалі, а цяпер мусяць гэта прызнаваць. Як і тое, што тыя тэндэнцыі ў эканамічнай сфэры прывядуць да крызісу — пра гэта і Зянон Пазьняк, і кіраўніцтва партыі гаварылі задоўга да таго, як прыкметы гэтага крызісу пачалі зьяўляцца. Агульны настрой — адназначна, што абсалютная бальшыня дэлегатаў прагаласуе за Зянона Пазьняка».

Агульны настрой — адназначна, што абсалютная бальшыня дэлегатаў прагаласуе за Зянона Пазьняка.

Карэспандэнт: «Зь вядомых прычынаў Зянон Пазьняк не бярэ ўдзелу ў апошніх зьездах партыі. Як будзе акрэсьленая ягоная прысутнасьць?».

Беленькі: «Як заўжды, будзе вялікі аналітычны даклад. Як заўжды, я думаю, гэта будзе вельмі моцны даклад. І гэтыя ацэнкі, прапановы Пазьняка будуць пачутыя, заўважаныя, ацэненыя, абмеркаваныя людзьмі. І ня толькі ў межах партыі».

Карэспандэнт: «Падчас зьезду мяркуецца прыняць ухвалы пра беларускую мову і эканамічны стан краіны. Чаму вы акцэнтуеце ўвагу таксама на пытаньні беларускай мовы?»

Беленькі: «Мы на гэтым пытаньні акцэнтуем увагу заўжды. Пакуль у краіне праводзіцца шалёная русіфікацыя і вынішчэньне беларускай мовы на ўсіх узроўнях, пакуль праводзіцца палітыка асыміляцыі беларусаў, мы будзем супраць гэтага выступаць і з гэтым змагацца. Для беларусаў, і гэта прагучыць на зьезьдзе, мова ёсьць асноўным нацыятворчым чыньнікам. Таму, разумеючы гэта, мы пра гэта будзем гаварыць столькі, колькі гэтая праблема будзе існаваць».

Карэспандэнт: «Як стала вядома, на зьезд не запрашаюцца журналісты. З чым гэта зьвязана?»

Мы і на ранейшых зьездах не запрашалі нікога, апроч дэлегатаў і гасьцей.

Беленькі: «Гэта звычайны рабочы зьезд, і фонам таксама ёсьць палітычная сытуацыя ў краіне. Таму тут не да нейкіх піяр-кампаній. Будзе прэс-рэліз, будуць дакумэнты зьезду, і журналісты змогуць зь імі азнаёміцца. Гасьцей мы запрашаем. Мы і на ранейшых зьездах не запрашалі нікога, апроч дэлегатаў і гасьцей. Піяр-кампаніямі мы ніколі не займаліся. Гэта ня ў нашым стылі. Мэта нашай працы — атрыманьне пэўных вынікаў, а не піяр-акцыі».

Карэспандэнт: «А ці будуць прадстаўнікі Міністэрства юстыцыі?».

Беленькі: «Гэтае пытаньне трэба адрасаваць ім. Мы паведамілі ім, што праводзіцца зьезд».

Карэспандэнт: «Ці былі праблемы з пошукам памяшканьня для правядзеньня зьезду?»

Беленькі: «Праблемы былі, бо мы плянавалі зьезд на ліпень. На жаль, у іншых установах нам адмаўлялі. У адной так наўпрост і сказалі, што вам жа даюць толькі палац культуры МТЗ. А ў палацы культуры МТЗ з розных прычынаў не ішлі нам насустрач. Але самая галоўная прычына была тая, што кіраўніцтва палаца не заключала дамовы да той пары, пакуль не атрымала дазвол ад Менгарвыканкаму. На жаль, Менгарвыканкам вельмі доўга разглядаў наш ліст аб узгадненьні правядзеньня зьезду ў гэтым месцы і ў гэты час. Толькі заўчора ў выканкаме мне далі ліст, дзе было напісана, што Менгарвыканкам узгадняе правядзеньне нашага статутнага мерапрыемства».

Алесь Дашчынскі
Радыё Свабода
27 жніўня 2011
 
Дата публикации:27.08.2011
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:3081
 
Ключевые слова:
Белорусский народный фронт Зенон Позьняк Оппозиция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме