"Лічу, што беларускамоўных кніг у нашай краіне павінна выдавацца ня меней за 50%, а можа і больш", — заявіла Ананіч.
Ананіч кажа, што "зараз вельмі добра купляецца беларускамоўная кніга". Яна патлумачыла, што "гэта не маё меркаваньне, а канкрэтная аналітыка, зробленая на аналізе тэндэнцый пакупак у сетцы "Белкніга".
Чыноўніца паведаміла, што за першае паўгодзьдзе 2011 году ў Беларусі было выдадзена 5 610 найменьняў кніг і брашураў.
29 жніўня 2011
Радыё Свабода