Паводле даных Белстата, выпушчана 11,9 тыс. грузавых аўтамабіляў, што ў 1,71 разу перавысіла аналагічны паказчык 2010 года.
Выраблена таксама 85 тралейбусаў (на 25,4% менш), 1.225 аўтобусаў (на 28,8% больш), 2.828 аўтамабільных прычэпаў і паўпрычэпаў (на 25,5% больш), 3.016 матацыклаў, мотаролераў і мапедаў (на 58,2% больш), 114,1 тыс. веласіпедаў (на 54,1% больш), 562 грузавых вагонаў (на 9,3% больш).
У той жа час запасы транспартных сродкаў на 1 жніўня склалі 927,5 млрд. рублёў, ці 85,6% да сярэднямесячнага аб`ёму вытворчасці. Грузавых аўтамабіляў на складах сабралася 1,1 тыс. (62,2%), аўтобусаў — 209 (119,4%), аўтамабільных прычэпаў і паўпрычэпаў — 228 (56,4%), грузавых вагонаў — 58 (72,2%).
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 21 жніўня 2011